Фото: grodnensis.by

16 снежня ў гродзенскі катэдральны касцёл св. Францішка Ксаверыя быў унесены Віфлеемскі агонь міру, піша Grodnensis.by. У Гродна агонь прывезлі з Польшчы. Цырымонію атрымання агню правёў біскуп Аляксандр Кашкевіч.

Цяпер з гэтага горада пачнецца эстафета перадачы Віфлеемскага агню па гарадах Беларусі. Як адзначыў Пастыр касцёла на гродзеншчыне, у  гэтым годзе дзяленне агнём, які да нас прыходзіць з пячоры ў базыліцы Нараджэння ў Віфлееме, праходзіць пад дэвізам “Святло надзеі”.

Віфлеемскі агонь цяпер у Гродна
Фото: grodnensis.by

Менавіта з горада над Нёманам пачалася штогадовая эстафета перадачы агню па гарадах і мястэчках Беларусі.

Перадача Віфлеемскага агню свету ўпершыню прайшла ў Аўстрыі ў 1986 годзе. З таго часу кожны год ён перадаецца з рук у рукі з Віфлеема: раз у год ад агню запальваюць лампадку, полымя якой скаўты развозяць у розныя краіны.

Віфлеемскі агонь цяпер у Гродна
Фото: grodnensis.by

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»