Станислав Шушкевич, бывший председатель Верховного Совета республики Беларусь. Фото: Виктор Драчев/ТАСС

Сёння экс-старшыні Вярхоўнага Савета Беларусі споўнілася 87 год.

– Было вельмі шмат віншаванняў і ад блізкіх, і ад сяброў, – распавёў Станіслаў Станіслававіч “Народнай Волі”. – Пры гэтым тэлефонныя віншаванні пачаліся яшчэ ноччу. З Беларусі, з Расіі, з-за акіяна прыйшло сем віншаванняў.

Як увогуле праходзіць зараз ваш дзень?

– Раней я перарабляў сваю кнігу, падбіраў фотаздымкі, але цяпер займацца гэтай справай усё складаней. Па-першае, здароўе не дазваляе працаваць так, як раней.  Па-другое, заблакаваны многія сайты, таму складаней шукаць нейкую альтэрнатыўную інфармацыю. Знаходзішся не толькі ў тэрытарыяльнай ізаляцыі, але ў пэўным сэнсе і ў інфармацыйнай.

Як сябе пачуваеце ў 87 год?

– Грэх скардзіцца на лёс, але здароўе, безумоўна, ужо не тое. Што казаць, калі апошнія тры гады даводзіцца па 15-17 таблетак у дзень глытаць.

Зараз, можна сказаць, знаходжуся ў ізаляцыі, бо з кватэры на прагулкі не выходжу. Час ад часу толькі жонка возіць на машыне ў паліклініку. Раней я па кватэры 3 кіламетры мог нахадзіць, а зараз, дай Бог, каб 400 метраў прайшоў за дзень.

Зрэшты, як ужо казаў, на лёс не скарджуся. Мне ёсць што ўспомніць і чым ганарыцца…

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»