Валерый Варанецкі. Фота https://gomel.today

Вялікі рэзананс выклікала ў апошнія дні публікацыя ў «Фэйсбуку» экс-дыпламата, дэпутата Палаты прадстаўнікоў Валерыя Варанецкага. Мяркуем, яна зацікавіць і чытачоў «Народнай Волі». Як і тыя шматлікія водгукі, якія з’явіліся ў адказ на словы вядомага грамадскага і палітычнага дзеяча (даюцца на мове арыгіналаў. – Рэд.).

Адказваючы на пытанні адносна майго бачання вытокаў сённяшніх праблем нашай Бацькаўшчыны, хацеў бы выказаць наступнае меркаванне.

Усё, што з намі адбываецца, – вынік нашых уласных дзеянняў.

Мы забылі ці не лічылі важным вывучаць і ведаць гісторыю свайго роду і сваёй Айчыны, вялікую і слаўную, якой магла б ганарыцца любая самая паспяховая і магутная дзяржава свету.

Мы пагардліва ставіліся да культуры, традыцый, звычаяў, сваёй роднай мовы, якая звязвае нас з папярэднімі пакаленнямі і з’яўляецца крыніцай духоўнай энергіі народа, яго культуры, менталітэту і светапогляду.

Мы па сутнасці, не жадаючы таго, адракліся ад сваіх продкаў, якія мужна змагаліся за дабрабыт, свабоду і незалежнасць сваёй Бацькаўшчыны і багата палілі сваей крывёй, слязамі і потам нашу зямлю, самааддана працуючы на ёй і абараняючы яе ад вонкавых ворагаў, каб забяспечыць будучым пакаленням годнае жыццё ў сваім уласным нацыянальным Доме.

Як вынік – мы не здолелі дакладна ўсвядоміць ні сваю нацыянальную ідэю, ні свае нацыянальныя інтарэсы і вызначыць у адпаведнасці з імі шлях развіцця нашай беларускай сям’і і ўласнага нацыянальнага Дома.

На жаль, мы да гэтага часу не асэнсавалі ў поўнай меры, што з намі адбываецца, хаця ўжо больш за 100 гадоў таму да нас вельмі пранікнёна з заклікам «не быць чужынцамі» ў сваім Доме звярнуўся вялікі беларускі паэт М.Багдановіч у вершы «Пагоня»:

…У белай пене праносяцца коні,
Рвуцца, мкнуцца і цяжка хрыпяць…
Старадаўняй Літоўскай Пагоні
Не разьбіць, не спыніць, не стрымаць…

У бязьмерную даль вы ляціце,
А за вамі, прад вамі – гады.
Вы за кім у пагоню сьпяшыце?
Дзе шляхі вашы йдуць і куды?

Мо яны, Беларусь, панясліся
За тваімі дзяцьмі уздагон,
Што забылі Цябе, адракліся,
Прадалі і аддалі ў палон?

Бійце ў сэрцы іх, бійце мячамі,
Не давайце чужынцамі быць!
Хай пачуюць, як сэрца начамі
Аб радзімай старонцы баліць…

Відавочна, каб стаць моцнымі, адзінымі і здольнымі супрацьстаяць любым сучасным выклікам, нам трэба аднавіць сувязь са сваёй зямлёй і сваімі продкамі, вярнуцца да сваіх вытокаў, сваіх каранёў, да сваёй гісторыі, культуры, мовы і, што вельмі важна, да сваёй нацыянальнай сістэмы каштоўнасцяў і свайго беларускага светапогляду. Нам трэба быць ураўнаважанымі, адкрытымі да супрацоўніцтва і захоўваць пачуццё годнасці, аб’ектыўнасці і павагі да поглядаў і інтарэсаў адзін аднаго і другіх народаў, перш за ўсё нашых гістарычных суседзяў. Тады з усімі іншымі праблемамі мы паспяхова справімся і створым краіну, якой па праве будзем ганарыцца мы і нашы нашчадкі.

КАМЕНТАРЫІ

Anton Motolko

Что вы сделали, чтобы прекратилось насилие, пытки людей в тюрьмах и ИВС? Чтобы перестали врываться в дома?

Valery Voronetsky

Отвечая на Ваш вопрос, прежде всего, хотел бы отметить, что деятельность депутатов Палаты представителей определяется Конституцией Республики Беларусь (с изменениями и дополнениями, принятыми на республиканских референдумах 24 ноября 1996 г. и 17 октября 2004 г.) и регулируется законами Республики Беларусь «О Национальном собрании Республики Беларусь» и «О статусе депутата Палаты представителей, члена Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь».

Как известно, по итогам референдума 1996 года Верховный Совет был упразднен, а его полномочия были поделены между Президентом Республики Беларусь и двухпалатным Национальным собранием. Таким образом, полномочия нашего Парламента были существенно сокращены. И я не помню, чтобы тогда наши граждане активно поддерживали или защищали Верховный Совет и его полномочия. На это не раз обращали внимание в своих воспоминаниях непосредственный участник и свидетель тех событий депутат Верховного Совета Сергей Наумчик (Siarhiej Navumchyk) и другие. И что бы кто ни говорил по вопросу легитимности того референдума, наш народ тогда, по сути, поддержал перераспределение полномочий от Парламента к Президенту. Мы получили то, что хотели или что заслужили.

Не знаю, какой выбор в ходе голосования тогда сделали Ваши близкие и родственники, но не видел нигде, в том числе и здесь, на просторах ФБ, чтобы кто-то критиковал себя за сделанный тогда выбор. И это понять можно: время рассудит… Но зато на каждом шагу звучат обвинения в адрес действующих депутатов и парламента в целом. А может, прежде чем кого-то в чем-то обвинять,
было бы полезнее глубже разобраться в существе вопроса или хотя бы попробовать «найти соринку и в своем глазу»?

Ну, а что касается моей деятельности, я регулярно информирую о ней своих избирателей в ходе встреч с ними как в трудовых коллективах своего избирательного округа, так и в рамках on-line-общения с ними, честно отвечая на самые волнующие моих избирателей вопросы. ФБ – не самое подходящее место для этого.

Eugene Gluhotorenko

Anton Motolko напомнил, что сейчас самое время поговорить про нашу славную историю, тогда всё само собой рассосется.

Anton Motolko

Жаль, что пытки людей – недостаточный аргумент для вас.

Ivan Martynov

Спадар Варанецкі, пранікліва, трапна ды слушна. Дзякуй!

Елена Копанева

Дзякуй, Валерый Іосіфавіч, здаецца, што зараз і прыйшоў час усведамлення сябе як нацыі. Але нялёгкім шляхам.

Оксана Шелест

Дык можа, пара нешта зрабіць, спадар Варанецкі? Каб быць дастойнымі сваёй гісторыі і каштоўнасцяў?

Valery Voronetsky

Так, усім нам трэба працаваць дзеля нашай Бацькаўшчыны! Кожнаму – на сваім месцы!

Mikalay Silvanovich
Перш за ўсё гэта тычыцца эліты, якая павінна паказваць прыклад нацыянальнай самасвядомасці, а не знішчаць усё нацыянальнае, імкнучыся адрадзіць Савецкі Саюз.

Ihar Melnikau

Дакладна!!!

Валер Дранчук

Па кожнай вашай пазіцыі ёсць адпаведныя дзяржаўныя службы. Напрыклад, адукацыя, школа – дзе іх аддача? намаганні? ініцыятыва?.. Вось і дзяўбіце іх, «шосты мікрафон» Вам у рукі!

Галина Малишевская

Психотерапевтично. Но совершенно не к месту опубликовано. Это хорошее выступление для сессии в парламенте.

Андрэй Ягораў

Гэта ў вас тролінг такі? Як наконт спачатку спыніць катаванні на Акрэсціна і штодзённае цынічнае гвалтаванне людзей?

Инна Лайковская

Згодная з кожным словам! Дзякуй Вам за веру у Беларусь. Я таксама спадзяюся, што ўсё наперадзе. З найлепшыми пажаданнями поспехаў!

Николя Минковввв

Добра ўсё напісана, але вы б гэта сваім калегам-дэпутатам зачыталі, можа б, сумленне прачнулася! Безумоўна, мы вінаваты ў сваіх бедах, але хто для нас стварае ўмовы і прымае законы?! Чаму вы не падымаеце пытанні мовы, алкагалізацыі насельніцтва, прапаганды нянавісці ў СМІ?! Гэта, спадар, крывадушнасць, калі словы са справамі разыходзяцца.

Valery Voronetsky

Мая пазіцыя адносна вядомая: дастаткова адкрыць інтэрнэт. Тым больш калегам. Але тое, што з намі адбываецца, залежыць ад пазіцыі кожнага з нас.

Ira Kozlik

Валерий Иосифович, а что вы делали в августе 2020 года?

Valery Voronetsky

Работал.

Светлана Сорокина

Што канкрэтна Вы прапануеце?

Valery Voronetsky

Рухацца наперад, вяртаючыся да сваіх каранёў, несці адказнасць за сваё будучае і будучае сваіх дзяцей і не чакаць, што нехта прыйдзе і вырашыць нашы праблемы за нас.

Alena Patapovich

Мала з нас здзекаваліся, ды цяпер новы метад. Ну давайце, смаліце… Толькі не праз ФБ, праз тэлевізар давайце ці на сваёй сесіі ў парламенце. Пайшла папкорн купляць…

Ihar Melnikau

Крэмль арганізаваў бардак у Беларусі, а неверагодныя падыгралі. Зараз пішу вялікі артыкул пра тое, як «з’явілася» свята 17 верасня. Ох, як там Расія пастаралася!

Eugene Gluhotorenko

Как тот факт, что я начну говорить на мове вместо русского, остановит насилие, фальсификации и накажет виновных в этом?

Александр Дешковец

Ад каго яшчэ у Палаце я магу пачуць такiя словы? На фракцыю збярэцца? Як прымалiся няпраўныя папраўкi ў бягучым годзе, колькi «за», колькi было «супраць»? Якiя каштоўнасцi, напрыклад, у Гайдукевiча з Савiных? Цi ў Андрэйчанкi? «Если сливки плохи, то что же молоко?»

Puszczanski Pan

Я за тое, каб не цкаваць адзін аднаго (як некаторыя каментатары), а ўсё ж узяць свае эмоцыі пад кантроль. Хто мудрэйшы, той здолее першы спыніць распальванне варожасці, нягледзячы на любыя крыўды. Амаль усе краіны праходзілі праз падобныя крызісы, мы не ўнікальныя.

Владимир Книга

Галоўнае не маўчаць.

Тацяна Вадалажская

Гэта выступ у абарону гісторыкаў, выкладчыкаў, музейшчыкаў, дзеячаў культуры, што зараз масава звальняюць? Варта было больш дакладна і празрыста напісаць.

Яўген Маліноўскі

Я таксама не ведаю, як адносіцца да чалавека, які спалучае беларушчыну з «дэпутацтвам Палаты прадстаўнікоў» лукашэншчыны… Таму мушу выдаліць такую двудушнасць з фрэндаў.

Евгений Малаховский

Это Вы обращаетесь к Лукашенко и режиму?

Yaugen Ryzhykau

Согласен, много и ничего конкретного. Лозунги… общие. Можно понимать как угодно…

Юлия Никольская

Спасибо Вам!

Алла Толкач

«Пагоню» ўзгадалі. Выглядае як нейкая двайная гульня. Гэта самадзейнасць ці вам даверылі зрабіць крок насустрач грамадству?

Valery Voronetsky

Мои избиратели наделили меня соответствующими полномочиями, избрав в конкурентной борьбе своим депутатом. Я в долгу перед ними и считаю делом чести оправдывать оказанное мне моими избирателями доверие.

Jauhien Valoshyn

Калі сцісла, наш цягнік не зрушыцца з месца без актывізацыі нацыянальнай свядомасці. Вось я згодны з дыпламатычным і, відаць, фармальным допісам спадара дэпутата. Але праблемы не ўсведамляюць у татальнай большасці ні ябацькі, ні прыхільнікі перамен. І там, і там акцэнты збольшага расстаўляюцца няправільна. Актывізацыя нацыянальнай свядомасці – гэта стартавы ўнёсак для добрай будучыні Беларусі. Без гэтага нам усім няма чаго лавіць.

Олег Шабайкович

Напісана прыгожа, але ці тая зараз часіна? Што будзем рабіць, калі гістарычныя браты-суседзі з Захаду папруць на нашу краіну з аўтаматамі ўсталёўваць дэмакратыю, як яны яе разумеюць? Свядомыя, надзенем чужыя пілоткі ці будзем абараняць свой край? Меркаванне зусім не ўтапічнае.

Игорь Кузнецов

Если исходить из того, что депутат – это представитель народа во власти, то вроде бы всё верно. Но что-то намекает на очередную манипуляцию…

Алесь Соболевский

У падмурку любой дзяржавы мусіць ляжаць павага да ўсіх сваіх грамадзян, незалежна ад іх поглядаў і «апазіцыйнасці» і, самае галоўнае, павага і выкананне законаў, у першую чаргу законаў, якія складаюць аснову канстытуцыйнага ладу. Калі ў падмурку закладзены хлусня, фальсіфікацыі і ігнараванне базавых правоў чалавека, казаць пра нейкі «патрыятызм» ці «нацыянальную свядомасць» – звычайная спроба «перавесці стрэлкі» з рэальных праблем дзяржаўнага кіравання на ўяўныя.

Святослав Славич

У рэпертуары дзяржансамбля «Песняры» ўжо з’явіліся адметныя кампазіцыі «Я – літвін, тутэйшы родам» і «Дзяўчынка-літвінка» невядомых мне аўтараў. Хоць у савецкія часы ідэолагі БССР прымусілі У.Мулявіна спяваць у вядомым песняроўскім хіце на верш Максіма Багдановіча замест багдановічавай «літоўскай Пагоні» – «крывіцкай Пагоні».

Цікава, як аўтар ставіцца да неабходнасці вяртання да нашай сапраўднай Айчыны Вялікай Літвы?!

***

АД РЭДАКЦЫІ

Будзем спадзявацца, што і чытачы «Народнай Волі» ўступяць у дыялог са спадаром Варанецкім.

Публікацыя з № 96 газеты “Народная Воля. Падпісацца на газету.

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»