Анатоль Гатоўчыц

У Гомелі затрыманы журналіст “Народнай Волі” Анатоль Гатоўчыц.

Яго затрымалі ля будынка мясцовага СІЗА, дзе сёння выносілі прысуд Сяргею Ціханоўскаму, Мікалаю Статкевічу, Ігару Лосіку, Арцёму Сакаву, Уладзіміру Цыгановічу і Дзмітрыю Папову.

– Зранку Анатоль пайшоў да СІЗА, – распавяла Марыя Гатоўчыц, жонка журналіста. – Натуральна, што на агалошванне прысуда прадстаўнікоў СМІ не пускалі, таму муж знаходзіўся на вуліцы ў чаканні судовага рашэння, якое пачалі агучваць ў 14.00.

Каля 16.00 я ўжо пачала хвалявацца, бо не было ад якого ніякіх звестак. А пасля Анатоль патэлефанаваў сам і паведаміў, што яго затрымалі. Праўда, я так і не зразумела, дзе ён канкрэтна знаходзіўся – ці то ў міліцыі, ці то па дарозе ў суд.

Паспеў таксама сказаць, што затрымалі яго як быццам за маску на твары, на якой было напісана “За свабодныя выбары”. На гэтым сувязь абарвалася, магчыма, у гэты момант забралі тэлефон.

Спрабавала даведацца больш падрабязную інфармацыю пра затрыманне Анатоля ў прэс-службе Гомельскага ГУУС, але пакуль нічога высвятліць так і не ўдалося.

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»