Амнистия

Па-ранейшаму няма ніякай афіцыйнай інфармацыі наконт таго, ці будзе ў Беларусі бліжэйшым часам абвешчана палітычная амністыя. Але прадстаўнікі каманды Юрыя Васкрасенскага робяць намёкі на тое, што нешта падобнае плануецца.

У мінулыя выхадныя прадстаўнікі так званага «Круглага стала дэмакратычных сіл», які ўзначальвае былы член выбарчай каманды Віктара Бабарыкі Юрый Васкрасенскі, наведалі Жлобін, дзе сустракаліся з роднымі палітвязняў. Як расказалі нам удзельнікі, на сустрэчы гаварылася не пра амністыю, а пра тое, што да рэферэндуму па зменах у Канстытуцыю плануецца памілаванне асуджаных.

Нагадаем, што рэферэндум, магчыма, адбудзецца ў лютым наступнага года. І памілаванне – гэта не закон, які тычыцца ўсіх, без залежнасці ад прозвішча.  Памілаванне – гэта разгляд асабістай справы кожнага канкрэтнага вязня спачатку камісіяй па памілаванні, а потым – Аляксандрам Лукашэнкам.

Так што з той інфармацыі, якая ёсць на дадзены момант, хутчэй можна сказаць, што амністыя не плануецца. Хаця да лютага некаторыя вязні могуць выйсці на волю.

Публікацыя з № 96 газеты “Народная Воля. Падпісацца на газету.

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»