Галоўныя навіны за нядзелю (12 снежня)

А1: прэс-сакратар не мае доступу да дадзеных кліентаў

Галоўныя навіны за нядзелю (12 снежня)Прадстаўнік сотавага аператара А1 паведаміў, што прэс-сакратар беларускага аддзялення кампаніі Мікалай Брэдзелеў, які распавёў на камеру, што быў затрыманы міліцыяй за перадачу блогеру, тэлеграм-канал якога прызнаны экстрэмісцкім, звестак, звязаных з яго прафесійнай дзейнасцю, не меў тэхнічнага доступу да дадзеных кліентаў, піша Puls24.

Як сцвярджае прадстаўнік кампаніі, у цяперашні час кампаніі нічога не вядома аб судовых разглядах супраць А1 у Беларусі, а ўлады краіны не змаглі ўказаць тып і маштаб уцечак інфармацыі. Тым не менш, кампанія абяцае правесці пашыранае ўнутранае расследаванне.

 

Ірак паведаміў колькі суайчыннікаў эвакуіраваў з польска-беларускай мяжы

Галоўныя навіны за нядзелю (12 снежня)Афіцыйны прадстаўнік МЗС Ахмед ас-Саххаф заявіў у нядзелю, што “да гэтага часу міністэрству ўдалося арганізаваць дзевяць вывазных рэйсаў з Мінска”, – прыводзіць яго словы іракскае інфармацыйнае агенцтва INA. Ас-Саххаф дадаў, што гэтымі рэйсамі добраахвотна на радзіму вярнуліся 3556 мігрантаў, якія затрымаліся на мяжы Беларусі і Польшчы.

Таксама прадстащник МЗС дадащ, што “да гэтага часу было выдадзена 383 пашпарта мігрантам, якія страцілі свае дакументы ў Беларусі, Літве, Латвіі і Польшчы”. Ас-Саххаф дадаў, што спецыяльныя консульскія дэлегацыі МЗС Ірака працуюць у Мінску, Польшчы, Літве і Латвіі.

 

Дэпартаваны пасля 30 гадоў жыцця ў Беларусі

Галоўныя навіны за нядзелю (12 снежня)
Развітанне кубінца Роберта Вальдэса Касануевы з сынам перад прымусовай дэпартацыяй з Беларусі

У нашай краіне ў кубінца Раберта Вальдэса Касануевы засталася сям’я і трое дзяцей.

У сацсетках з’явілася фота развітання кубінца  з сынам перад прымусовай дэпартацыяй з Беларусі.

11 лістапада 2020 ён быў затрыманы пасля маршу і больш за год правёў у ІЧУ ў чаканні выправаджэння.

Раберта Вальдэс Касануева пражыў у Беларусі 30 год.

 

 

ЗША выдзеляць Украіне $ 20 млн на ўмацаванне межаў

Галоўныя навіны за нядзелю (12 снежня)
Уладзімір Нікіфарэнка і Сара Лангенкамп падчас падпісання праекта тэхнічнай дапамогі. Фота: dpsu.gov.ua

ЗША выдзеляць $20 млн на праект узмацнення Дзяржпагранслужбы ў сферы бяспекі паўночнай і ўсходняй мяжы Украіны. Пра гэта паведаміла прэс – служба Дзяржаўнай прыгранічнай службы Украіны.

“Сёння ў нас ёсць чарговы план тэхнічнай дапамогі, мы падпісалі план гэтага ўзаемадзеяння, план сумесных дзеянняў для рэалізацыі і павышэння здольнасці Дзяржпагранслужбы”, – адзначыў першы намеснік старшыні ведамства Уладзімір Нікіфарэнка.

Праект быў падпісаны па выніках сустрэчы Нікіфарэнка з прадстаўнікамі Пасольства ЗША ва Украіне і Міжнароднай арганізацыяй па міграцыі ва Украіне. «Наш візіт вельмі своечасовы, паколькі Украіна перажывае няпростыя часы і беспрэцэдэнтныя выклікі на межах», – адзначыла начальнік аддзела па міжнародных пытаннях Амбасады ЗША ва Украіне Сара Лангенкамп.

Па словах Лангенкамп, мэта праекта – тэхнічная дапамога ўкраінскім памежнікам для супрацьдзеяння пагрозам бяспецы пры ахове паўночнага і ўсходняга ўчасткаў дзяржаўнай мяжы. Для гэтага ЗША плануюць даць Дзяржпагранслужбе Украіны беспілотныя авіяцыйныя сістэмы, спецтранспарт, сродкі відэаманіторынгу і сувязі, экіпіроўку і іншыя спецыяльныя сродкі. Рэалізацыя праекта прызначана на 2022 год.

 

Украіна скараціла імпарт электраэнергіі з Беларусі ў 15 разоў

Галоўныя навіны за нядзелю (12 снежня)
Фото: pixabay.

Яшчэ 11 снежня, імпарт электраэнергіі з Беларусі ва Украіну адбываўся ў дыяпазоне ад 699 МВт да 900 МВт за гадзіну. 12 снежня ён ўпаў да 60 МВт. Гэта вынікае з дадзеных, апублікаваных на сайце «Укренерго».

Удакладняецца, што імпарт 12 снежня ажыццяўляўся па графіку: без перапынкаў, павелічэння або змяншэння магутнасці – (60 МВт) на працягу 23 гадзін, а з 23:00 да поўначы (00:00 – 01:00 13 снежня па мінскім часе) пастаўкі спыняцца. Расклад далейшых паставак пакуль не апублікаваны.

Украіна апошнім часам не аднойчы спыняла і аднаўляла імпарт беларускай электраэнергіі, да таго ж некалькі разоў заяўляла, што адмовіцца ад яе зусім. На канец кастрычніка 2021 года вынікі аўкцыёнаў на набыццё Украінай электраэнергіі ў Беларусі і Расіі былі адменены. Але потым Уладзімір Зяленскі сказаў, што няма іншага выйсця, акрамя як імпартаваць беларускую электраэнергію.

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»