Галоўныя навіны за суботу (11 снежня)

A1 Telekom Austria Group асуджае ўварванне ў прыватнае жыццё сваіх супрацоўнікаў

Галоўныя навіны за суботу (11 снежня)У пятніцу быў затрыманы прэс-сакратар мабільнага аператара А1 Мікалай Брэдзелеў, паведамляе Іnterfax, са спасылкай на тэлеканал “Беларусь 1”.

У сюжэце тэлеканала сцвярджаецца, што Брэдзелеў “зліваў карпаратыўную інфармацыю і асабістыя дадзеныя абанентаў аўтарам экстрэмісцкіх Тelegram-каналаў паўтара года”.

“Цяпер затрыманы дае паказанні. У бліжэйшы час следчыя дадуць прававую ацэнку яго дзеянням”, – сказана ў паведамленні.

Пазней кампанія A1 Telekom Austria Group пацвердзіла затрыманне Брэдзелева ў Мінску. “Яго абвінавацілі ў распаўсюджванні канфідэнцыйных дадзеных кампаніі. Акрамя таго, было апублікавана зневажальнае відэа, якое змяшчае асабістую інфармацыю аб яго асабістым жыцці. A1 Telekom Austria Group рашуча асуджае гэтае ўварванне ў асабістую сферу аднаго са сваіх супрацоўнікаў, паколькі яна падтрымлівае разнастайнасць і свабоду слова на працягу усёй сваёй дзейнасці”, – гаворыцца ў заяве на сайце кампаніі.

У заяве падкрэслена, што A1 Беларусь мае строгія правілы і працэдуры, накіраваныя на прадухіленне незаконных уцечак даных, і расследуе любыя магчымыя парушэнні. “A1 Telekom Austria Group скарыстаецца ўсімі даступнымі юрыдычнымі і дыпламатычнымі спосабамі для падтрымкі і абароны нашых супрацоўнікаў”, – сказана ў заяве.

 

Санкцыі супраць «Беларуськалія» ўдарылі па Літве

Галоўныя навіны за суботу (11 снежня)У літоўскай чыгункі ўзніклі фінансавыя цяжкасці з-за таго, што патрэбна знайсці спосаб пагасіць аванс у памеры 10 мільёнаў еўра.

Такі задатак выплаціў “Беларуськалій” за перавозку калійных угнаенняў. Пра гэта паведамляе партал Rubaltic, спасылаючыся на прадстаўніка ЛЧЛ Мантаса Дубаўскаса.

«Наша мэта – вярнуць грошы за студзень і люты, мы будзем шукаць шляхі і пастараемся вярнуць іх зноў», – сказаў ён.

Пазыкі ўжо спрабавалі пагасіць 7 снежня, праз Swedbank (за дзень да амерыканскіх санкцый у дачыненні да беларускага прадпрыемства). Але ўжо на наступны дзень усе сродкі вярнуліся на рахунак ЛЧ.

Сам Дубаўскас не назваў суму вяртання, але паводле ацэнак BNS, яна складае каля 10 мільёнаў еўра за два месяцы абслугоўвання.

Нагадаем, што напярэдадні кіраўнік МЗС Літвы Габрыэлюс Ландсбергіс падаў у адстаўку на фоне скандалу з транзітам грузаў “Беларуськалія”, які працягваецца нягледзячы на санкцыі супраць кампаніі з боку ЗША. А прэзідэнт дзяржавы Гітанас Наўседа падкрэсліў, што сітуацыя, якая склалася, кідае цень на рэпутацыю краіны.

 

Забарона на вываз пшанічнай мукі

Галоўныя навіны за суботу (11 снежня)Урад устанавіў часовую забарону на вываз мукі з пшаніцы мяккай і спельты. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў нумар 709 ад 10 снежня 2021 года, якая афіцыйна апублікавана сёння, 11 снежня, на Нацыянальным прававым інтэрнет-партале.

Часовая забарона на вываз таксама распаўсюджваецца на тавары, якія змешчаны пад мытныя працэдуры ў Беларусі да ўступлення ў сілу гэтага дакумента і фактычны вываз якіх за межы краіны выконваецца пасля яго ўступлення ў сілу.

Пры гэтым забарона не распаўсюджваецца на тавары, якія вывозяцца за межы Беларусі для аказання міжнароднай гуманітарнай дапамогі замежным дзяржавам на падставе рашэнняў урада, а таксама ў якасці харчоў. Акрамя таго, ён не датычыцца міжнародных транзітных перавозак, якія пачынаюцца і заканчваюцца за межамі мытнай тэрыторыі ЕАЭС, і тавараў, змешчаных пад мытныя працэдуры ў іншай дзяржаве – члене ЕАЭС і якія перавозяцца транзітам праз Беларусь.

Пастанова набывае моц пасля афіцыйнага апублікавання і дзейнічае на працягу трох месяцаў.

 

За 10 дзён у Беларусі былі затрыманы не менш за 75 чалавек

Галоўныя навіны за суботу (11 снежня)З 1 па 10 снежня ў Беларусі былі затрыманы, у сувязі з “пратэстнай” актыўнасцю, не менш за 75 чалавек, паведамляюць праваабаронцы.

Па дадзеных валанцёраў, у мінулую пятніцу, 10 снежня, былі затрыманыя 2 чалавекі, чацвер – 4 чалавекі, у сераду (8 снежня) – яшчэ 7 чалавек, у аўторак (7 снежня) – 17 чалавек, з 1 па 6 снежня – 45 чалавек .

У сеціве з’явілася інфармацыя аб тым, што пачалася прафілактычная зачыстка грамадзян, якія былі назіральнікамі на прэзідэнцкіх выбарах у жніўні 2020 года.

Затрыманні праходзяць з ператрусам і гутаркай, але можа скончыцца і адміністрацыйным арыштам альбо крымінальнай справай, у залежнасці ад знойдзенага падчас ператрусу.

 

Памёр народны артыст Беларусі Міхаіл Фінберг

Галоўныя навіны за суботу (11 снежня)
Міхаіл Фінберг. Фота з архіва БЕЛТА

Міхаіл Фінберг нарадзіўся ў Мазыры. З’яўляўся выхаванцам ваеннага аркестра ў Курску, затым служыў у ваенным аркестры Беларускай ваеннай акругі. Скончыў Беларускую дзяржаўную кансерваторыю імя А.В.Луначарскага. Працаваў артыстам аркестра Беларускага радыё і тэлебачання, затым галоўным дырыжорам аркестра Беларускага дзяржаўнага цырка.

З 1987 г. Міхаіл Фінберг з’яўляўся дырэктарам – мастацкім кіраўніком Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі. Пад кіраўніцтвам  аркестрам былі падрыхтаваны і выкананы сотні канцэртных праграм у жанрах эстраднай, джазавай і акадэмічнай музыкі з твораў беларускіх, савецкіх і замежных кампазітараў.

Па ініцыятыве Фінберга былі арганізаваны і штогод праводзіліся музычныя фестывалі і канцэртныя праграмы ў малых гарадах Беларусі і ў рэгіёнах, якія пацярпелі ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Ён з’яўляўся адным з заснавальнікаў Міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”, Міжнароднага музычнага фестывалю “Залаты шлягер”, Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі і іншых знакавых культурных праектаў. З аркестрам пад кіраваннем М.Я.Фінберга выступалі самыя папулярныя эстрадныя выканаўцы, таленавітыя музыкі і эстрадныя спевакі.

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»