Помнік-камень на Кабыляцкай гары

Орша – трэці горад Беларусі па колькасці расстраляных у сталінскія часы. Афіцыйна вядомы імёны 2 тысяч ахвяр бальшавіцкіх рэпрэсій. Яшчэ ў 1982 годзе – за 6 гадоў да таго, як пракуратура БССР распачала «курапацкую» справу, – савецкія ўлады прызналі, што ў Оршы ў двух месцах адбываліся масавыя расстрэлы людзей. Гаворка вялася пра ўрочышчы Кабыляцкая гара і Харкаўскі лес.

У 1994 годзе на прапанову аршанскага гісторыка Юрыя Копціка ў якасці помніка на Кабыляцкай гары паставілі камень-валун, прымацаваўшы шыльду з радкамі Ганны Ахматавай: «Хотелось бы всех поименно назвать, да отняли список, и негде узнать».

Ішоў час, і мясцовыя ўлады забыліся пра помнік. Грамадскія актывісты, наадварот, штогод збіраліся на Дзяды і пастаянна займаліся добраўпарадкаваннем гэтых мясцін. У сярэдзіне 1990-х тут пачаў стыхійна стварацца самаробны мемарыял: нашчадкі рэпрэсаваных ставілі крыжы і помнікі ў памяць пра сваіх родных.

Нядаўна на сайце грамадскай ініцыятывы «Кабылякі» з’явіўся спіс тых супрацоўнікаў Аршанскага аддзела НКВД, якія былі задзейнічаны ў рэпрэсіях сталінскага перыяду. Далёка не ўсе з іх дажылі да глыбокай старасці. Многіх напаткаў лёс іх ахвяр.

Сярод іншага ўдалося высветліць, што адзін са следчых у 1938 годзе дапытваў і катаваў Залмана Шыфрына – бацьку вядомага расійскага гумарыста Яфіма Шыфрына.

Публікацыя з № 95 газеты “Народная Воля. Падпісацца на газету.

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»