Былы авіядыспетчар расказаў польскім следчым усё, што яму вядома аб пасадцы самалёта з Пратасевічам, піша New York Times.

Выданне паведамляе, што былы дыспетчар перадаў падрабязныя доказы таго, што пасадка самалёта Ryanair праходзіла ў рамках аперацыі беларускіх спецслужбаў.

Дырэктар Дэпартамента нацыянальнай бяспекі Польшчы Станіслаў Жарын расказаў, што палякам удалося «атрымаць справаздачу непасрэднага сведкі дзеянняў на дыспетчарскай вышцы ў Мінску».

Паводле слоў сведкі, супрацоўнік КДБ у дзень пасадкі самалёта знаходзіўся на дыспетчарскай вышцы і ў вырашальны момант узяў пад кантроль авіядыспетчара. На працягу ўсяго інцыдэнту афіцэр КДБ падтрымліваў пастаянную тэлефонную сувязь з кіраўніцтвам.

Перабежчык цяпер дапамагае польскім пракурорам пабудаваць юрыдычную базу супраць беларускіх чыноўнікаў на будучым судзе.

Імя дыспетчара – Алег Галегаў, ён этнічны грузін, жанаты на беларусцы. Падчас дзяжурства на дыспетчарскай вышцы падчас інцыдэнту з Ryanair Галегаў быў адказны за тое, каб паведаміць пілоту самалёта, што на борце бомба і што той павінен спыніць палёт у Вільнюс і прызямліцца ў Мінску з «меркаванняў бяспекі».

З моманту свайго знікнення з Беларусі летам авіядыспетчар выдаліў усе свае акаўнты ў сацыяльных сетках.

Ён першапачаткова звязаўся з пасольствам ЗША ў Варшаве, але амерыканцы накіравалі яго да польскіх улад.

У Мінтрансе пракаментавалі публікацыю NYT пра пасадку самалёта Ryanair

Артыкул газеты New York Times пра пасадку лайнера авіякампаніі Ryanair з журналістам Раманам Пратасевічам загадзя ілжывы і з’яўляецца інфармацыйным укідам. З такой заявай выступіў дырэктар дэпартамента па авіяцыі Міністэрства транспарту Арцём Сікорскі, піша БЕЛТА.

«Інфармацыя, якая з’явілася ў New York Times, у першую чаргу разлічаная на звычайнага абывацеля, на грамадскасць, на тых, хто не ведае спецыфікі грамадзянскай авіяцыі. Для нас як для прафесіяналаў гэтая інфармацыя незмястоўная і нават недарэчная», – сказаў Сікорскі (на фота). Ён прывёў некалькі довадаў у падтрымку сваіх слоў.

New York Times: Авіядыспетчар збег з Беларусі ў Польшчу і расказаў пра пасадку самалёта Ryanair
Арцём Сікорскі

«Па-першае, у той дзень, 23 мая, рашэнне аб пасадцы ў Мінску прымалася камандзірам паветранага судна. Дыспетчар па ўсіх міжнародных правілах і стандартах не можа аказваць ціск на прыняцце рашэння, асабліва ва ўмовах пагрозы авіяцыйнай бяспекі», – адзначыў чыноўнік. Другі довад – гэтая інфармацыя з’явілася ў той час, калі Мінск чакае ад камісіі ICAO і польскіх уладаў аб’ектыўных звестак пра перамовы ўнутры кабіны самалёта і лётчыкаў з дыспетчарам у Вільнюсе.

«Прадэманструйце, што мы аказвалі нейкі ціск, пагражалі прымяненнем баявой авіяцыі і г. д., але гэтага няма. Мы яшчэ 24 мая цалкам апублікавалі ўсе перамовы паміж пілотам і дыспетчарам <…> Нашы заходнія партнёры такую адкрытасць не праяўлялі», – адзначыў дырэктар дэпартамента.

Публікацыя з № 95 газеты “Народная Воля. Падпісацца на газету.

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»