Усе беларускія банкі падключыліся да сістэмы перадачы фінансавых паведамленняў Цэнтральнага банка Расіі, рэгіянальнага аналага SWIFT.

Як паведамляе «РИА Новости», інтэграцыя сістэм перадачы фінансавых паведамленняў і разлікаў уваходзіць у адну з 28 саюзных праграм, якія Лукашэнка і Пуцін зацвердзілі сёлета ў лістападзе.

Раней апаненты палітычных рэжымаў у Расіі і Беларусі заклікалі фінансавыя інстытуты адключыць банкаўскія ўстановы дзвюх краін ад сістэмы міжнародных разлікаў SWIFT у адказ на сістэматычныя парушэнні правоў чалавека.

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»