Аляксандр Фядута

Некалькі тыдняў таму філолага і публіцыста Аляксандра Фядуту, якога абвінавачваюць у падрыхтоўцы дзяржперавароту, перавялі са следчага ізалятара КДБ у СІЗА на Валадарскага.

Адразу пасля пераезду ён апынуўся ў камеры, дзе было 15 чалавек. Паводле слоў Фядуты, «усе далёка не філолагі».

Больш за ўсё Аляксандр Фядута перажывае наконт кніг. Справа ў тым, што ў «амерыканцы» іх можна было замаўляць з Цэнтральнай кнігарні. У СІЗА на Валадарскага такой магчымасці, паводле ягоных слоў, няма, там можна карыстацца толькі турэмнай бібліятэкай.

Пасля пераезду ліставанне з Фядутам спынілася, але, відаць, часова.

«Два тыдні ўжо няма лістоў, – сказала «Народнай Волі» жонка Фядуты Марына Шыбко. – Наколькі я ведаю, ніхто ад яго пакуль з Валадарскага не атрымаў ніякай вестачкі. Відаць, «выхоўваюць» такім чынам яго ў новым месцы. А перавялі яго напрыканцы лістапада. Я прынесла перадачу, але яе не прынялі, і тады я даведалася, што цяпер муж у СІЗА №1».

Як рухаецца расследаванне справы і ці хутка будзе суд – не ясна. Дакладна вядома, што Фядута пакуль не пачаў знаёміцца з матэрыяламі сваёй крымінальный справы.

Публікацыя з № 95 газеты “Народная Воля. Падпісацца на газету.

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»