Сяргей Сацук

Сёння ў рэдактара беларускага партала “Ежедневник” (ej.by), журналіста-расследвальніка Сяргея Сацука прайшоў вобшук і допыт у Следчым камітэце. Сайт ej.by з першай паловы дня не адкрываецца ні з тэрыторыі Беларусі, ні з-за мяжы.

Як стала вядома, Сяргея Сацука ўзялі пад варту пасля допыту па старой справе аб атрыманні хабару. Ён змешчаны ў СІЗА №1 на вул. Валадарскага ў Мінску.

Па гэтай справе яго затрымлівалі супрацоўнікі Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю Беларусі, яшчэ 25 сакавіка 2020 года.

Падчас вобшуку былі канфіскаваныя тэлефоны і ноўтбукі. Асабісты нумар Сяргея Сацука дасяжны, але на званкі ніхто не адказвае.

“За некалькі дзён да таго “Ежедневник” пачаў праект пра беларускіх “тэрарыстаў”. Магчыма, новы ціск на партал звязаны менавіта з гэтым. А магчыма, проста прыйшла чарга”, — каментуе Аляксандр Сацук, брат журналіста.

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»