Ілюстрацыйны здымак

Вучоныя Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі выявілі 30 хвароб бульбы, якія раней сустракаліся на поўдні Еўропы ды на поўначы Афрыкі, але ніколі – у Беларусі.

Адну хваробу навукоўцы выдзяляюць асабліва. Гэта вадзяністая гнілата. Сцвярджаецца, што за апошнія тры гады страты ад яе вышэй, чым ад фітафтарозу – самай страшнай хваробы, якую раней ведалі.

З-за таго, што ў Беларусі сталі частымі засухі, многія з гатункаў бульбы, якія садзілі раней, цяпер да нашага клімату не падыходзяць. З тых, якія паказалі добры ўраджай у сёлетнюю засуху, аграрыі выдзяляюць гатунак «Мастак». Ён не толькі засухаўстойлівы, але таксама ўстойлівы да вірусаў. Дарэчы, на яго стварэнне беларускім навукоўцам спатрэбілася 40 гадоў.

Сёння ў беларускім рэестры маецца 170 гатункаў бульбы. 60 з іх – беларускія.

Такія звесткі прывёў генеральны дырэктар РУП «НПЦ НАН Беларусі па бульбаводстве і плодаагародніцтве» Вадзім Маханько падчас нядаўняй мультымедыйнай прэс-канферэнцыі.

Публікацыя з № 94 газеты “Народная Воля. Падпісацца на газету.

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»