Мінская міліцыя затрымала пяць чалавек па падазрэнні ў спробе здзяйснення тэракта.

«У склад злачыннай групы ўваходзілі не менш за пяць чалавек, у тым ліку неаднаразова судзімыя. Яны ставілі сваёй мэтай падпалы адміністрацыйных будынкаў, службовых і асабістых аўтамабіляў супрацоўнікаў міліцыі для дэстабілізацыі абстаноўкі ў краіне і дэзарганізацыі работы органаў улады», – такая інфармацыя з’явілася на тэлеграм-канале ГУУС Мінгарвыканкама ў панядзелак.

Сказана, што падазраваныя з’яўляліся актыўнымі ўдзельнікамі аднаго з дэструктыўных тэлеграм-каналаў, свае акцыі здымалі на відэа, за што атрымлівалі грашовую ўзнагароду. А да злачынстваў рыхтаваліся старанна – праводзілі рэкагнасцыроўку, назіралі за аб’ектамі, прымалі меры канспірацыі.

«Упраўленнем Следчага камітэта па Мінску ў дачыненні да ўдзельнікаў групы ўзбуджана крымінальная справа па ч.1 арт.14, ч.2 арт.289 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (замах на здзяйсненне акта тэрарызму). Адказнасць за гэтае злачынства такая ж, як і за закончанае, – да 20 гадоў пазбаўлення волі», – адзначаецца ў паведамленні.

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»