У Беларусі налічылі 200 прадпрыемстваў, на якіх сярэдні заробак складае ўсяго 600 рублёў.

Пра гэта паведаміў намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Дзмітрый Круты. І паабяцаў, што ў наступным годзе ім будзе нададзена асаблівая ўвага.

«На наступны год урад ставіць сабе ўжо «кропку адсячэння» 700 рублёў. І так паступова будзем рухацца», – запэўніў чыноўнік.

Але каб не аказалася, што 700 рублёў у наступным годзе па пакупніцкай здольнасці будуць «важыць» менш за сёлетнія 600.

Вялікія абяцанні ўлады даюць бюджэтнікам. Паводле слоў Дзмітрыя Крутога, тут заробкі павінны вырасці на 8%, а ў настаўнікаў і педагогаў – на 12%. Для медыкаў кавідныя надбаўкі абяцаюць трансфармаваць у звычайную заработную плату.

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»