Галоўныя навіны за нядзелю (5 снежня)

Парушэнне паветранай прасторы Беларусі

Дзяржаўны пагранкамітэт (ДПК) Беларусі паведаміў аб парушэнні ўкраінскім верталётам Мі-8 беларуска-ўкраінскай мяжы. Яно было зафіксавана апоўдні 4 снежня ў раёне пункта пропуску “Новая Рудня” Мазырскага пагранатрада, паведаміла прэс-служба ДПК і распаўсюдзіла відэа.

На канале ДПК гаворыцца, што ўкраінскі ваенны верталёт Мі-8 на вышыні каля 100 м перасёк дзяржмяжу і заляцеў углыб беларускай тэрыторыі на адлегласць да 1 км.
Беларускія памежнікі таксама паведамілі, што Украіна праводзіць паблізу ад мяжы вайсковыя вучэнні, што магло стаць прычынай інцыдэнту.

 

Справу Сафіі Сапегі рыхтуюць для перадачы ў суд

Галоўныя навіны за нядзелю (5 снежня)
Сафія Сапега. Фота: Instagram / Eva Star

Сафіі Сапезе прад’яўлена абвінавачанне па ч.3 арт. 130 Крымінальнага кодэкса – распальванне сацыяльнай варожасці. Па такому абвінавачванню максімальны тэрмін – да 12 гадоў пазбаўлення волі, але, улічваючы дасудовую дамову са следствам, ёй не могуць прызначыць больш за палову гэтага тэрміну, паведамляе Sputnik са спасылкай на ўласныя крыніцы.

Паводле крыніцы, знаёмых з ходам расследавання, у самым пачатку наступнага года справа можа быць ужо ў судзе. З улікам таго, што Сапега заключыла са следствам дасудовае пагадненне аб супрацоўніцтве, суд, калі прызнае яе вінаватай, не можа прызначыць больш за палову тэрміну. Такім чынам, Сафіі пагражае не больш за 6 гадоў.

 

Стала вядома ў колькі беларусам абыдзецца падатак на кватэры

 

Галоўныя навіны за нядзелю (5 снежня)
г.Минск, район Шабаны. Фото: pikabu.ru

Намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі Дзмітрый Круты, запэўніў, што налог “не нейкая непад’ёмная або катастрафічная сума для гараджаніна”.

«Будуць ільготныя катэгорыі, якія захаваюцца. Яго не будуць плаціць ні пенсіянеры, ні шматдзетныя, ні інваліды і іншыя сацыяльна неабароненыя катэгорыі. Для астатніх гэта будзе стаўка ад 20 да 50 рублёў за год. Таму сказаць, што гэта ўжо нейкая непад’ёмная ці катастрафічная сума для гараджаніна немагчыма. Але прынцып справядлівасці будзе ў гэтым выпадку адноўлены», – распавёў ён у інтэрв’ю тэлеканалу «Беларусь 1».

Плануецца, што ўладальнікі кватэр у Беларусі з 1 студзеня 2022 года будуць плаціць гэты падатак у выніку адмены дзейнай падатковай ільготы на нерухомасць.

 

Дэлегацыя з Беларусі едзе ў Крым

Галоўныя навіны за нядзелю (5 снежня)Дэлегацыя палітыкаў і грамадскіх дзеячоў з Беларусі прыедзе на наступным тыдні ў Ялту. Там пройдуць памятныя мерапрыемствы з нагоды 130-годдзя з дня нараджэння беларускага паэта Максіма Багдановіча. Пра гэта паведаміў ТАСС старшыня нацыянальна-культурнай аўтаноміі “Беларусы Крыма” Раман Чагрынец.

“Чакаецца ўзроўневая дэлегацыя, але ўзровень не выканаўчай улады, а знакавыя палітыкі і грамадскія дзеячы, якія на ўсю краіну гучаць. Канкрэтныя прозвішчы пакуль не назаву, таму што ўсё можа змяніцца”, – сказаў Чагрынец.

Плануецца, што дэлегацыя праедзе па тых мясцінах Крыма, якія, на думку Чагрынца, неабходна паказаць Аляксандру Лукашэнку. “Я ўпэўнены, што па прыбыцці Лукашэнка таксама паедзе на магілу Багдановіча, як і гэтая дэлегацыя, а таксама наведае санаторый “Беларусь””, – лічыць Чагрынец.

 

Даследнікі высветлілі, як узнік штам каранавіруса “Амікрон”

Галоўныя навіны за нядзелю (5 снежня)Паводле даследванняў, мінімум адна з мутацый Амікрона – з генетычнага матэрыялу віруса прастуды, паведамляе інфармацыйнае агенцтва Reuters.

Генетычная паслядоўнасць не сустракаецца ў больш ранніх штамах каранавіруса SARS-CoV-2, але сустракаецца ў многіх іншых вірусах, у тым ліку тых, што выклікаюць прастуду, а таксама ў геноме чалавека.

“Уставіўшы гэты канкрэтны фрагмент у сябе, “Амікрон” можа выглядаць “больш чалавечным”, што дапаможа яму пазбегнуць адказу з боку імуннай сістэмы чалавека”, – заявіў Венкі Саундарараджан, кіраўнік даследавання.

Гэта значыць, што вірус перадаецца лягчэй, але выклікае толькі лёгкае ці бессімптомнае захворванне. Але пакуль навукоўцы не ведаюць, ці з’яўляецца “Амікрон” больш заразным, чым іншыя штамы, і ці выклікае ён больш сур’ёзнае захворванне, чым “Дэльта”.

У даследаванні гаворыцца, што клеткі лёгкіх і страўнікава-кішачнага гасцінца могуць адначасова змяшчаць каранавірусы SARS-CoV-2 і прастуды. Гэта стварае аснову для працэсу, у якім два розныя вірусы ў адной і той жа клетцы-гаспадары ўзаемадзейнічаюць, ствараючы новыя копіі, якія маюць некаторы генетычны матэрыял ад абодвух “бацькоў”.

Гэтая мутацыя магла ўпершыню адбыцца ў чалавека, інфіцыраванага абодвума патагенамі, калі версія SARS-CoV-2 атрымала ў спадчыну генетычную паслядоўнасць ад іншага віруса, сказаў Саундарараджан.

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»