Галоўныя навіны за суботу (4 снежня)

Макей правёў у Стакгольме сустрэчы ў кулуарах

Галоўныя навіны за суботу (4 снежня)Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей расказаў, што падчас візіту на саміт АБСЕ ў Стакгольм, правёў некалькі сустрэч “з калегамі” ў кулуарах пасяджэння. Піша “Ежедневник” спасылаючыся на “Беларусь-1”.

З кім сустракаўся кіраўнік МЗС, ён не ўдакладніў.

«Тое, што гучыць афіцыйна на падобнага роду публічных паседжаннях, – гэта адно, а ў кулуарах, вядома ж, калегі выказваюць меркаванне аб тым, што трэба ўсім спыніцца і ўжо думаць над тым, як спыніць далейшае нагнятанне напружанасці і далейшае раскручванне спіралі, звязанай з эскалацыяй сітуацыі», – заявіў Макей у інтэрв’ю. – «Мы гатовы да гэтага. Мы ўнеслі канкрэтныя прапановы».

«Зразумела, што гэта не адбудзецца аднамаментна, раптоўна, але мы ўжо праходзілі гэта. Я лічу, што заўсёды ёсць магчымасць выхаду з любой сітуацыі, у тым ліку з той складанай сітуацыі, у якой апынуліся зараз адносіны паміж Беларуссю і Еўрапейскім саюзам», – дадаў міністр замежных спраў Беларусі.

«Беларусь рызыкуе страціць дзяржаўнасць, калі санкцыйны ціск будзе працягвацца. Хаця мы зробім усё, каб такога не здарылася, а Еўрапейскі саюз назаўжды страціць Беларусь. І я думаю, што гэта абсалютна не ў інтарэсах Еўропы», – падкрэсліў Уладзімір Макей.

 

Цана расійскага газу – крыніца пакрыцця санкцыйных страт

Галоўныя навіны за суботу (4 снежня)Газ з Расіі для Беларусі ў 2022 годзе будзе каштаваць $128,5 за 1 тыс. куб. м. Гэта стане адной з крыніц пакрыцця санкцыйных выдаткаў. Пра гэта заявіў у суботу намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі Дзмітрый Круты ў інтэрв’ю праграме “Пытанне нумар адзін” на дзяржаўным тэлебачанні.

Акрамя таго, намеснік кіраўніка прэзідэнцкай адміністрацыі адзначыў, што “ў наступным годзе з улікам таго, што першы энергаблок атамнай станцыі будзе працаваць на поўную магутнасць, прагназуецца эканомія газу ў аб’ёме 1,8 млрд. куб. м”. “Калі пераводзіць у грошы, гэта прыкладна $200-250 млн. Гэта значыць, што толькі эканомія на газе ў наступным годзе перакрые ўвесь адмоўны эфект па санкцыйных пазіцыях у гандлі з Еўрапейскім саюзам”, – удакладніў Круты.

Якія страты экспарту?

Беларусь прагназуе страты ад санкцый для энергетычнага і хімічнага экспарту ў суме $350-300 млн, паведаміў Круты.

“Па той групе, якая знаходзіцца ў санкцыйным спісе, паводле ацэнак экспертаў, гэта прыкладна $250-300 млн у год. Гэта, у першую чаргу, энергетычная і нафтахімічная група, дзе плануецца зніжэнне паставак”, – сказаў Круты.

У сувязі з гэтым, стаіць задача “пераарыентацыі на ўсходнія рынкі: Кітай, Расія, афрыканскі кантынент”.

 

Ядзерная “пяцёрка” імкнецца захаваць зоны, вольныя ад ядзернай зброі

Галоўныя навіны за суботу (4 снежня)Краіны ядзернай “пяцёркі” (Расія, Кітай, Вялікабрытанія, ЗША і Францыя) маюць намер працаваць у адпаведным фармаце на памяншэнне стратэгічных рызык на працягу наступнага агляднага цыкла Дагавора аб нераспаўсюджанні ядзернай зброі (ДНЯЗ) для зніжэння верагоднасці прымянення гэтага віду ўзбраення. Пра гэта гаворыцца ў сумесным камюніке краін па выніках Парыжскай канферэнцыі, якая прайшла 2-3 снежня, размешчаным у суботу на сайце МЗС РФ.

“Яны [краіны] усведамляюць сваю адказнасць у правядзенні сумеснай працы па памяншэнні рызыкі ядзерных канфліктаў”, – гаворыцца ў дакуменце.

У камюніке адзначаецца, што гэта дадатковыя меры да ўсёабдымных мэт ДНЯЗ. Яны адпавядаюць намаганням ядзерных дзяржаў па дасягненні раззбраення і міру, свабоднага ад ядзернай зброі. Не наносячы шкоды чыёй-небудзь бяспецы, гаворыцца ў камюніке.

У камюніке адзначаецца, што прадстаўнікі пяці ядзерных дзяржаў ДНЯЗ пацвердзілі сваю прыхільнасць да мэтаў зон, вольных ад ядзернай зброі.

 

Пасля Крыма давядзецца прызнаць Абхазію

Галоўныя навіны за суботу (4 снежня)На фоне публічнага прызнання Аляксандрам Лукашэнкам Крыма расейскім праходзяць візіты ў Мінск «афіцыйных асоб» іншых пакуль непрызнаных тэрыторый, паведамляе Тhinktanks.

У Мінску пабывалі высокапастаўленыя «афіцыйныя асобы» з Сухумі: міністр адукацыі Інал Габлія і намеснік сакратара Савета бяспекі, былы кіраўнік МЗС Даур Кове. У Беларусі іх візіт не афішавалі, а вось у Абхазіі, а зараз і ў Грузіі пра яго паведамляюць. На гэта звярнуў увагу гісторык, аглядальнік замежнай прэсы Аляксандр Фрыдман.

Габлія і Кове правялі ў Мінску сустрэчы з кіраўніцтвам аб’яднання “Белая Русь”, у Саюзе пісьменнікаў Беларусі і ў Рэспубліканскім інстытуце прафесійнай адукацыі. Запланавана была ў іх і сустрэча з міністрам адукацыі Ігарам Карпенкам.

У прэс-рэлізе “Белай Русі” пад назвай «Беларусь — Абхазія. Ёсць кантакт» паведамляецца, што беларуская арганізацыя дасягнула папярэдняй дамоўленасці з партыяй «Адзіная Абхазія» аб рэалізацыі «сумесных праектаў з мэтай збліжэння грамадзянскіх супольнасцяў двух краін».

Інал Габлія ў інтэрв’ю расійскаму рэсурсу Sputnik Абхазія выказаў падзяку Аляксандру Лукашэнку «за дапамогу Абхазіі на міжнароднай арэне».

Аляксандр Фрыдман лічыць, што «пасля фактычнага прызнання Крыма часткай Расіі лагічна выглядала б і прызнанне незалежнасці Абхазіі і Паўднёвай Асеціі».

Пакуль Беларусь афіцыйна не прызнала незалежнасьці Абхазіі. У 2009 годзе Мінск разглядаў магчымасць прызнання Абхазіі і Цхінвальскага рэгіёна, але так і не адважыўся. Потым Аляксандр Лукашэнка заявіў, што адмовіўся ад гэтага кроку, таму што Масква адмовілася падзяліць негатыўныя наступствы, у тым ліку чаканыя санкцыі супраць Беларусі, якія Захад накладзе на краіну, калі яна гэта зробіць.

Каля двух тыдняў таму лідар Цхінвальскага рэгіёна Анатоль Бібілаў выказаў надзею на прызнанне рэгіёна Беларуссю і іншымі дзяржавамі.

 

 

Назарбаеў патлумачыў, чаму Казахстан не прызнаў Крым расійскім

Фото: tengrinews.kz
Фото: tengrinews.kz

Па словах першага прэзідэнта Казахстана, тады трэба было б таксама прызнаць Паўднёвую Асецію, Абхазію і Косава.

“Мы не прызналі Крым расійскім, таму што тады трэба было б мне прызнаць [Паўднёвую] Асецію, Абхазію, Косава, Косава таксама нас просіць, каб мы [іх] прызналі”, – сказаў ён у інтэрв’ю амерыканскаму рэжысёру Оліверу Стоўну, якое стала часткай фільма “Qazaq. History of The Golden Man” (“Казах. Гісторыя залатога чалавека”).

 

Літоўска-кітайскі дыпламатычны крызіс

Галоўныя навіны за суботу (4 снежня)Пасольства Кітая аб’явіла на мінулым тыдні, што прыпыняе выдачу віз у Літве, а ў пятніцу Кітай выкрасліў Літву са сваіх мытных сістэм. Цяпер літоўскія прадпрымальнікі не могуць размытніць свае тавары ў Кітаі.

Гэта адбылося з-за крызісу ў літоўска-кітайскіх адносінах з прычыны характару адносін Вільнюса з Тайванем.

Кітай абураны рашэннем Літвы дазволіць Тайваньскай місіі працаваць пад назвай вострава, паколькі Пекін бачыць у гэтым спробы Тайваня дзейнічаць як незалежная дзяржава. У іншых краінах свету тайваньскія місіі дзейнічаюць ад імя сталіцы Тайбэя, прытрымліваючыся міжнароднай дамовы аб тым, што гэта назва не супярэчыць палітыцы “адзінага Кітая”, якая не дазваляе разглядаць Тайвань як асобную краіну.

У выніку Пекін афіцыйна знізіў узровень дыпламатычнага прадстаўніцтва Літвы да часовых павераных у справах.

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»