Карціна «Courage» Аляксея Палуяна пазмагаецца за «Оскар». Яна трапіла ў лонг-ліст прэстыжнай кінапрэміі ў намінацыі «Найлепшы дакументальны фільм».

Пра гэта паведаміў рэжысёр на сваёй старонцы ў Facebook.

«Courage» – гэта гісторыя пра беларускія пратэсты пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года. Галоўнымі героямі карціны сталі акцёры «Свабоднага тэатра».

Фільм ужо ўдзельнічаў у шэрагу фестываляў. У прыватнасці, яго паказвалі на Берлінале.

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»