Нягледзячы на тое, што ў Беларусі каранавірус як быццам пайшоў на спад і бальніцы паступова пераходзяць на звычайны рэжым працы, звесткі з усяго свету трывожныя. Наколькі эфектыўнымі будуць існуючыя вакцыны супраць новага штама, не вядома, але лепш перастрахавацца.

Многіх цікавіць, дзе можна зрабіць прышчэпку кітайскай вакцынай і як даведацца, у якіх пунктах вакцынацыі яна ёсць.

Датэлефанавацца ў паліклінікі не заўсёды проста. Пункты вакцынацыі, якія месцяцца ў буйных гандлёвых кропках, тэлефонаў увогуле не маюць. Але гэта не азначае, што ў пошуках давядзецца ездзіць па розных адрасах.

Прынамсі, у Мінску ёсць адзіны тэлефонны нумар 131 – інфармацыйная служба ААТ «Медыцынская ініцыятыва», па якім адкажуць на ўсе вашы пытанні. На дзень падрыхтоўкі гэтага нумара «Народнай Волі» нас запэўнілі, што кітайскай вакцыны ў Мінску дастаткова і прышчэпку можна зрабіць як у паліклініках, так і ў буйных гандлёвых аб’ектах накшталт ЦУМа ці Камароўскага рынку.

Публікацыя з № 93 газеты “Народная Воля. Падпісацца на газету.

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»