Алесь Бяляцкі

Жонка праваабаронцы распавяла «Народнай Волі», якія навіны даходзяць ад мужа на волю.

З ліпеня гэтага года знаходзяцца за кратамі праваабаронцы Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч і Уладзімір Лабковіч.

Пасля ператрусаў, допытаў і некалькіх сутак у ізалятары часовага ўтрымання праваабаронцаў перавялі ў СІЗА на Валадарскага, дзе яны знаходзяцца і зараз.

У судзе Партызанскага раёна Мінска ў закрытым рэжыме была разгледжана скарга абаронцы Алеся Бяляцкага на пастанову аб прымяненні меры стрымання ў выглядзе заключэння пад варту, але суддзя Міхаіл Макарэвіч не задаволіў скаргу.

Трэба дадаць, што адвакаты праваабаронцаў знаходзяцца пад падпіскай аб неразгалошванні, таму яны не могуць распавесці абставіны справы.

– Апошнім часам камунікацыя з Алесем наладзілася, – кажа жонка Алеся Бяляцкага Наталля. – Не скажу, што раней лістоў зусім не было, але сувязь была дрэнная. А зараз хаця б атрымліваю адказы на свае лісты. Дзесьці ліст у дзесяць дзён прыходзіць. Але, здараецца, няма-няма ніякіх навін, а затым – адразу тры лісты.

Піша пра звычайныя бытавыя з’явы, бо ў адваротным выпадку ліставанне зноў можа перапыніцца. Але ў яго ёсць нейкія газеты, маецца тэлевізар, таму нейкую афіцыйную інфармацыю муж атрымлівае, а таму ведае, што робіцца ў краіне.

– Як здароўе Алеся?

– Ёсць пэўныя праблемы, але лекі можна перадаваць, таму, наколькі магчыма, я стараюся гэта рабіць.

– А ці можна яму дасылаць кнігі?

– Нават не спрабавала дасылаць, бо чула інфармацыю, што як быццам не дазволена. Але ў турме ёсць бібліятэка, таму замаўляе кнігі і чытае.

Публікацыя з № 92 газеты “Народная Воля. Падпісацца на газету.

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»