Галоўныя навіны за суботу (27 лістапада)

Вольфавіч: Польшча можа стварыць сур’ёзны памежны інцыдэнт

Галоўныя навіны за суботу (27 лістапада)
Аляксандр Вольфавіч, дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Беларусі

Дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Беларусі Аляксандр Вольфавіч заявіў, што Польшча можа стварыць сур’ёзны прыгранічны інцыдэнт, разлічваючы справакаваць беларускі бок.

“Усё, што створана сёння на сумежжы [сумежным баку], можа справакаваць абстаноўку, гэта як тая іскра. І, напэўна, на нешта разлічваюць чумныя галовы, што мы паддамося на паніку, у тым ліку і наш Галоўнакамандуючы аддасць загад вылучыць групоўкі да мяжы [з Польшчай]. А гэта ўжо можа быць прыгранічны інцыдэнт, які ад маленькіх, невялікіх па памеры баявых дзеянняў можа прывесці да буйнамаштабнай вайны”, – выказаў сваю думку Вольфавіч у інтэрв’ю тэлеканалу СТВ у суботу.

Паводле слоў Вольфавіча, пад выглядам барацьбы з нелегальнай міграцыяй на тэрыторыі Польшчы створана ваенная групоўка, якая налічвае 23 тыс. чалавек. “З іх каля 15 тыс. – ваеннаслужачыя розных родаў войскаў. Сілы і сродкі разведкі ў нас працуюць, адсочваюць. Усё гэта не можа не выклікаць неспакой ваенных людзей”, – сказаў дзяржсакратар беларускага Савета бяспекі.

 

Як паведамляе польская памежная служба, два польскія салдаты атрымалі лёгкія раненні падчас нападу мігрантаў на мяжы ў Брэсцкай вобласці.

https://twitter.com/Straz_Graniczna/status/1464516436769005571?s=20

На тэрыторыю, якая ахоўваецца памежным пастом у Белавежы, зайшло больш за 100 мігрантаў. Падчас атакі польскіх афіцэраў і салдат асляплялі лазерамі і страбаскопам, гаворыцца ў паведамленні ведамства.

 

Чырвоны крыж дапаможа мігрантам у Беларусі

Галоўныя навіны за суботу (27 лістапада)
Міжнародная федэрацыя таварыстваў Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца

Міжнародная федэрацыя таварыстваў Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца выдзеліць 9,5 млн. швейцарскіх франкаў (каля 10,3 млн. долараў) для дапамогі мігрантам, якія затрымаліся на мяжы Беларусі і ЕС.

Як паведаміла ў сваім блогу дырэктар еўрапейскага рэгіянальнага офіса федэрацыі Біргітэ Бішоф Эббезен, 9,5 млн швейцарскіх марак будзе выдзелена на год, каб аказаць дапамогу мігрантам, якія апынуліся ў бядотным становішчы на ​​мяжы Беларусі і ЕС.

Грошы будуць выдзелены для таго, каб забяспечыць 12 тыс. чалавек прадуктамі харчавання, вадой, адзеннем, медыцынскай дапамогай. Іншымі словамі, дапамога выдзяляецца з запасам, бо цяпер у Беларусі менш за 12 тыс. мігрантаў.

 

Трэці самалёт Iraqi Airways вывез мігрантаў з Мінска ў Эрбіль

Галоўныя навіны за суботу (27 лістапада)
Фото https://aeronautica.online

Трэці самалёт авіякампаніі Iraqi Airways з групай іракскіх мігрантаў на борце вылецеў у суботу, у 01:45 па мясцовым часе, у Эрбіл з мінскага аэрапорта. Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на дадзеныя анлайн-табло аэрапорта.

Два папярэднія рэйсы Iraqi Airways з бежанцамі на борце адправіліся з Мінска вечарам у чацвер і ў ноч на пятніцу. Да гэтага 18 лістапада больш за 400 мігрантаў вылецелі з беларускай сталіцы самалётам гэтай жа авіякампаніі і пасля прамежкавай пасадкі ў Эрбіле прыбылі ў Багдад. Агулам, чатырма эвакуацыйнымі рэйсамі дадому ўжо вярнуліся 1 458 чалавек.

Па дадзеных консула Ірака ў Расіі і Беларусі Маджыда Ал-Кінані, больш за тысячу чалавек выказалі жаданне вярнуцца ў Ірак.

Яшчэ адзін вывазны борт на дадзены момант павінен быў вылецець з мінскага аэрапорта ў Эрбіл (у 23:45), але паводле анлайн-табло, пасадка працягваецца. Па інфармацыі ад прэс-службы мінскага аэрапорта,  яшчэ тры вывазныя рэйсы ў Ірак будуць выкананы 28, 29 і 30 лістапада авіякампаніяй Iraqi Airways.

 

«Обращения.бел» – інтэрнет-партал для зваротаў грамадзян

Галоўныя навіны за суботу (27 лістапада)
Лілія Ананіч, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу

Учора, у рамках дыялогавай пляцоўкі ў Барысаве, абмяркоўвалі змяненні ў Закон аб зваротах грамадзян,  паведамілі ў праграме «24 гадзіны» на СТВ.

Закон аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб дзейнічае ў Беларусі з 2011 года.

У першым чытанні законапраект аб змяненнях у рабоце са зваротамі грамадзян парламентарыі плануюць разгледзець на восеньскай сесіі.

Па выніках абмеркавання змяненняў у Беларусі з’явіцца адзіны інтэрнэт-партал «Обращения.бел», які дазволіць заяўнікам аператыўна атрымліваць адказы ад кампетэнтных інстанцый. Для гэтага трэба аўтарызавацца і задаць пытанне. Адказы будуць накіроўвацца ў асабісты кабінет.

Па словах дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Ліліі Ананіч, гэта дасць магчымасць аналізаваць тэматыку зваротаў на больш якасным узроўні.

“Не ў плане, аб чым толькі гавораць людзі, але і як разглядаюцца пытанні, дзе, у якіх сферах найбольш праблемныя тэмы, якія трэба вырашаць дзяржаве”, – адзначыла яна.

 

Новы штам каранавіруса ўжо ў Еўропе

Новая мутацыя каронавіруса -“Амікрон” – ужо ўжо патрапіла ў Еўропу: першы выпадак захворвання зафіксаваны ў Бельгіі. На сёння вядомы выяўленыя захворванні ў Бельгіі, Германіі, Чэхіі, Вялікабрытаніі.

На экстраным пасяджэнні СААЗ афіцыйна класіфікавала новы варыянт як “які выклікае асцярогу” і прысвоіла яму ўласную назву – “Амікрон”.

Кіраўнік Еўрапейскай камісіі Уршуля фон дэр Ляен прапанавала прыпыніць авіязносіны з паўднёваафрыканскімі краінамі з-за новага варыянту каранавіруса, “пакуль не будзе дакладнага разумення, якую небяспеку ён нясе“.

Старшыня Сусветнай медыцынскай асацыяцыі (WMA) Франк Ульрых Мантгомеры лічыць, што новы штам каранавіруса «амікрон» можа стаць такім жа небяспечным, як вірус Эбола. Аб гэтым ён сказаў у інтэрв’ю медыягрупе Funke.

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»