Вольга Севярынец

У жонкі палітвязня Паўла Севярынца Вольгі адбыўся вобшук. Пра гэта яна паведаміла ў сваіх сацсетках.

Падрабязнасці Вольга не паведамляе, бо  праходзіць як сведка і знаходзіцца пад падпіскай аб неразгалошванні. Адзінае, што яна дадала ў сваім паведамленні, што вобшук праходзіў максімальна карэктна.

“Францішак быў дома, але, здаецца, нічога не зразумеў – нават спрабаваў гуляць у машынкі з гэтымі дзядзямі”, – напісала Вольга.

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»