Алег Вараб’ёў

На 75-м годзе пайшоў з жыцця вядомы беларускі архітэктар Алег Вараб’ёў.

З 1979-га па 1999 год ён працаваў галоўным архітэктарам «Мінскпраекта». У гэты час пад яго кіраўніцтвам былі запраектаваны і пабудаваны гандлёва-грамадскі комплекс «Кірмаш» з кінатэатрам «Бярэсце», адміністрацыйны будынак канцэрна «Белнафтахім» на праспекце Дзяржынскага, комплекс гасцініцы «Арбіта».

Сярод апошніх работ А.Вараб’ёва і яго каманды – офіс Беларускай калійнай кампаніі на пр.Машэрава, вядомы як будынак-крышталь, шматфункцыянальны комплекс «Фалькон» з гатэлем «Марыёт» на пр.Пераможцаў, рэканструяваны будынак фабрыкі-кухні на вуліцы Свярдлова. А на вуліцы Я.Купалы на месцы 2-й гарадской бальніцы зараз будуецца шматфункцыянальны комплекс з гатэлем.

Бывай, архітэктар...
Офіс Беларускай калійнай кампаніі – гэтак званы будынак-крышталь
Бывай, архітэктар...
Комплекс “Фалькон”

Публікацыя з № 91 газеты “Народная Воля. Падпісацца на газету.

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»