Рыгор Кастусёў

Учора Ларысу Кастусёву азнаёмілі з дакументамі аб накладанні арышту на іх сумесную з мужам маёмасць.

Паведамлялася, што з рашэннем аб накладанні арышту на маёмасць старшыню Партыі БНФ азнаёмілі напрыканцы кастрычніка ў СІЗА КДБ у Мінску.

Арышт накладзены на кватэру і гараж палітыка ў Шклове, яго бацькоўскую хату ў аграгарадку Цяхцін Бялыніцкага раёна, а таксама на кватэру ў Магілёве, дзе жыве маці Ларысы Кастусёвай – яна перааформіла гэту кватэру на сваю дачку.

Рыгора Кастусёва затрымалі ў Шклове 12 красавіка гэтага года, ён знаходзіцца ў СІЗА КДБ. Яго абвінавачваюць у змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам.

У палітыка праблемы са здароўем.

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»