Марфа Рабкова.

«Міжнародная амністыя» заклікала звярнуцца да генеральнага пракурора Беларусі з патрабаваннем аб аказанні медыцынскай дапамогі праваабаронцы Марфе Рабковай, якая больш за год утрымліваецца ў СІЗА-1.

Марфа Рабкова – каардынатарка праваабарончай валанцёрскай службы. З верасня 2020 года яна знаходзіцца ў СІЗА.

Як стала вядома, нягледзячы на трывожныя сімптомы і пагаршэнне стану здароўя праваабаронцы, адміністрацыя СІЗА на працягу некалькіх месяцаў рэгулярна адхіляе просьбы Марфы Рабковай аб аказанні ёй медыцынскай дапамогі.

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»