Галоўныя навіны за нядзелю (21 лістапада)

Пуцін будзе ціснуць на Лукашэнку?

Галоўныя навіны за нядзелю (21 лістапада)
Міністр замежных спраў Францыі Жан-Іў Ле Дрыян. Фота: REUTERS/Costas Baltas

15 лістапада прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон правёў тэлефонныя перамовы з прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным.

Сёння Міністр замежных спраў Францыі Жан-Іў Ле Дрыян распавёў, што Пуцін пабяцаў садзейнічаць урэгуляванню міграцыйнага крызісу, які быў інспіраваны рэжымам Лукашэнкі, перадае агенцтва Reuters.

«Расея павінна аказаць ціск на Беларусь», – заявіў Жан-Іў Ле Дрыян тэлеканалу LCI.

Сярод мігрантаў успышка COVID-19

Галоўныя навіны за нядзелю (21 лістапада)
Фота: REUTERS / BelTA/Leonid Scheglov

Каля ста мігрантаў было шпіталізавана з лагістычнага цэнтра «Брузгі» на беларуска-польскай мяжы, у тым ліку з цяжкай формай каронавіруса, паведамляе РИА «Новости».

«Мы возім пацыентаў у Гродна. Асноўныя клінікі — гэта бальніца хуткай медыцынскай дапамогі і ўніверсітэцкая клініка. Дзяцей адпраўляем у дзіцячую клінічную бальніцу, цяжарных — у перынатальны цэнтр. На сённяшні дзень павезлі каля 100 чалавек», — распавяла дэлегацыі СААЗ, якая прыехала ў цэнтр, начальнік Галоўнага ўпраўлення аховы здароўя Гродзенскага аблвыканкама Людміла Кеда.

Сярод асноўных прычын шпіталізацыі Кеда вылучыла пнеўманію, захворванні лёгкіх, страўнікава-кішачнага тракту, траўмы, атрыманыя на мяжы.

Галоўныя навіны за нядзелю (21 лістапада)
Фота: Sputnik / Віктар Талочка

«Частку людзей везлі з пераахалоджваннем і ўзніклымі прастуднымі захворваннямі, у тым ліку і пнеўманіяй. Ёсць адзін пацыент у цяжкім стане з пнеўманіяй, выкліканай каронавірусам», — дадала лекарка.

Па фотаздымках з Наўрад лагістычнага цэнтра «Брузгі», дзе месцяцца зараз мігранты, можна заўважыць, што  сацыяльная дыстанцыя не вытрымліваецца, а масачны рэжым ігнаруецца.

 

Следчы камітэт назваў колькасць пацярпелых мігрантаў

Галоўныя навіны за нядзелю (21 лістапада)
Ігар Чарняк, начальнік аддзела ўпраўлення СК па Гродзенскай вобласці. Стоп-кадр відэа.

На сёння следчыя ўстанавілі 109 пацярпелых, заявіў начальнік аддзела ўпраўлення СК па Гродзенскай вобласці Ігар Чарняк.

Паводле слоў Чарняка, работа па дакументаванні абставінаў прымянення польскім бокам у дачыненні да бежанцаў вадамётаў, слёзатачывага газу, светлашумавых гранат і хімічных рэчываў праводзіцца ўжо чацвёртыя суткі.

– На сённяшні дзень выяўленыя 109 пацярпелых, сярод якіх 22 жанчыны, 15 дзяцей, 10 з іх малалетнія. Усе пацярпелыя дапытаны ў гэтай якасці па ўсіх вядомых абставінах, адносна іх назначаны судова-медыцынскія экспертызы. Расследаванне працягваецца.

Сярод сімптомаў, якія назіраюцца ў пацярпелых, следчы назваў паленне ў вачах, боль у горле, боль у грудной клетцы, галавакружэнне, млоснасць – усё гэта можа быць прыкметамі атручвання хімікатамі.

 

Мінуў тэрмін Польскага ўльтыматуму

Галоўныя навіны за нядзелю (21 лістапада)
Чыгуначны прапускны пункт “Кузніцы”

18 лістапада Польшча абвясціла Беларусі ўльтыматум: калі сітуацыя з мігрантамі на польска-беларускай мяжы не стабілізуецца да 21 лістапада, яны закрыюць чыгуначны прапускны пункт у Кузніцы. Сёння прэс-сакратар урада Польшчы Пётр Мюлер паведаміў, што пакуль чыгуначныя пераезд вырашылі не закрываць, паведамляе ТАСС.

“На дадзены момант такога рашэння няма. Але мы аналізуем тое, што адбываецца ля польска-беларускай мяжы. Цяпер здаецца, што патрабаванні, накіраваныя Беларусі, выкананы. Магчыма, такое рашэнне і не трэба будзе прымаць” – паведаміў Мюлер.

“Трэба памятаць, што калі гаворка ідзе аб закрыцці памежных пераходаў ці іншай эканамічнай блакадзе, то гэта інструменты, якія знаходзіцца ў спісе палітычных і эканамічных рашэнняў, якія могуць быць ужытыя ў дачыненні да Беларусі” – дадаў прэс-сакратар урада Польшчы.

Так жа ён дадаў, што “не варта рабіць выгляд, быццам сітуацыя на польска-беларускай мяжы стабілізавалася”.

 

Пуцін прыме ўдзел у выпрабаванні назальнай вакцыны ад каранавіруса

Галоўныя навіны за нядзелю (21 лістапада)
Уладзімір Пуцін. Фота: Міхаіл Метцэль/POOL/ТАСС

Аб гатоўнасці падпісацца на эксперымент Уладзімір Пуцін заявіў на сустрэчы з намеснікам дырэктара Цэнтра ім. Гамалеі Дзянісам Лагуновым. Паводле слоў вучонага, назальную форму прэпарата плануецца ўкараніць у бліжэйшы час пасля клінічных даследаванняў.

“Я магу прыняць удзел у гэтым эксперыменце?” – спытаў Пуцін. “Безумоўна”, – адказаў намеснік кіраўніка Цэнтра ім. Гамалеі, удакладніўшы, што трэба падпісаць згоду.

“Я падпішу. Дамовіліся. Абавязкова падпішу, можам сёння гэта зрабіць”, – сказаў Пуцін.

У кастрычніку Міністэрства аховы здароўя Расіі выдала Цэнтру імя Гамалеі дазвол на правядзенне другой фазы клінічных даследаванняў вакцыны ад каранавіруса ў выглядзе назальнага спрэю. Як адзначаў дырэктар Цэнтра Аляксандр Гінцбург, гэтая вакцына не адменіць неабходнасць звычайнай прышчэпкі, а стане дадаткам да яе, які забяспечвае яшчэ адзін бар’ер на шляху інфекцыі.

 

Прэзідэнт МАК паразмаўляў са «зніклай» кітайскай тэнісісткай па відэасувязі

Галоўныя навіны за нядзелю (21 лістапада)
Фота: © IOC/Greg Martin

Кіраўнік Міжнароднага алімпійскага камітэта Томас Бах паразмаўляў па відэасувязі з тэнісісткай Пэн Шуай, якая бясследна знікла пасля таго, як у пачатку лістапада абвінаваціла высокапастаўленага чыноўніка ў дамаганні, паведамляецца на сайце МАК.

Размова працягвалася каля 30 хвілін. Пэн Шуай падзякавала за клопат і запэўніла, што ў яе ўсё добра.

“Яна патлумачыла, што знаходзіцца ў бяспецы і адчувае сябе добра, жыве ў сваім доме ў Пекіне і хацела б, каб да яе прыватнага жыцця паставіліся з павагай”, — гаворыцца ў заяве МАК.

У канцы размовы прэзідэнт МАК Томас Бах запрасіў Пэн Шуай на вячэру, як толькі ён прыедзе ў Пекін у студзені наступнага года. Прапанову тэнісістка прыняла. У склад запланаванай сустрэчы ўключаны так сама Эма Тэрхо і Лі Лінвэй.

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»