Галоўныя навіны за суботу (20 лістапада)

Эйсмант паведаміла, што Лукашэнка гатовы гаварыць з апазіцыяй. Але з якой?

Галоўныя навіны за суботу (20 лістапада)
Наталля Эйсмант у стрыме «Галоўны. Тур»

Аляксандр Лукашэнка гатовы гаварыць з прадстаўнікамі апазіцыі, якія жывуць у Беларусі і настроены патрыятычна. Пра гэта паведаміла ў стрыме «Галоўны. Тур» на YouTube яго прэс-сакратар Наталля Эйсмант.

Паводле яе слоў, такое ж пытанне Лукашэнку задавалі журналісты BBC і яна працытавала яго адказ у сённяшнім эфіры.

«З людзьмі, якія маюць любы пункт гледжання, але якія жывуць у краіне, разумеюць сітуацыю, за краіну, настроеныя патрыятычна, мы будзем размаўляць. З любой апазіцыяй. Са здраднікамі – не», – прывяла яна яго словы.

Нагадаем, 18 лістапада, выступаючы на ​​пашыраным паседжанні калегіі МЗС РФ прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін заклікаў да дыялогу паміж беларускімі ўладамі і апазіцыяй.

 

Украіна можа увесці эмбарга на тавары з Беларусі

Галоўныя навіны за суботу (20 лістапада)Дэпутаты Вярхоўнай Рады Украіны абмяркуюць забарону на імпарт тавараў з Беларусі на заканадаўчым узроўні. Праект закона аб эмбарга зарэгістраваны 19 лістапада, паведамляецца на  афіцыйным партале ВР.

Законапраект распрацаваў народны дэпутат Украіны Аляксандр Дануца з палітычнай партыі «Слуга народа».

Варта зазначыць, што рэгістрацыя праекта закону азначае, што дэпутаты абмяркуюць яго, але не азначае, што ён пасля гэтага будзе прыняты.

На сённяшні дзень Украіна найбуйнейшы спажывец беларускіх нафтапрадуктаў. У мінулым годзе туды пайшло 45,2% нафтапрадуктаў у вартасным выражэнні, або 37,5% фізічнага экспарту. Украіна прынесла Беларусі 86% выручкі ад рэалізацыі бітуму і 88% ад продажаў нафтавых газаў. А за восем месяцащ 2021 года экспарт беларускіх нафтапрадуктаў ва Украіну вырас амаль у два разы — да 87,7%.

Як паведамляе украінская «Кансалтынгавая група А-95», пастаўкі на ўкраінскі рынак з завода «Нафтан», які зараз знаходзіцца пад санкцыямі, у некаторыя месяцы пасля ўвядзення амерыканскіх санкцый апынуліся нават вышэйiшымі, чым да іх.

 

Літва размясціла вайсковую базу каля беларускай мяжы

Галоўныя навіны за суботу (20 лістапада)
Фото: kariuomene.lt

Узброеныя сілы Літвы стварылі базу аператыўнага рэагавання ў Друскеніках, гэта ў 6 км ад мяжы Беларусі. Пра гэта паведамляецца на інфармацыйным партале Літоўскай арміі.

Яна патрэбная для таго, каб хучэй прыходзіць на дапамогу памежнікам. Базу арганізавалі на тэрыторыі прамысловай зоны. Там размешчана ўсё неабходнае для пражывання і трэніровак жаўнераў, а так сама вайсковая тэхніка.

Нагадаем, што ў Літве дзейнічае рэжым надзвычайнага становішча, які быў абвешчаны з-за патока мігрантаў з тэрыторыі Беларусі.

 

Мастака Алеся Пушкіна адправілі на псіхіятрычную экспертызу

Галоўныя навіны за суботу (20 лістапада)
Мастак Алесь Пушкін

30 лістапада будзе 8 месяцаў, як Алесь Пушкін знаходзіцца за кратамі. За гэты час яго неаднаразова кідалі ў карцар, прапаноўвалі пісаць прашэнне аб памілаванні – аднак мастак адмовіўся.

Як сёння стала вядома, мастака Алеся Пушкіна накіравалі ў Навінкі, нібыта для правядзення экспертызы.

Алесь Пушкін – вядомы мастак, удзельнік міжнародных выставаў, аўтар флэш-мобаў і перформансаў. Яму пагражае да 12 гадоў зняволення за паказ на выставе партрэту Яўгена Жыхара – удзельніка пасляваеннага антысавецкага супраціву. Паводле абвінавачвання, гэта «рэабілітацыя нацызму».

 

Беларуская турфірма вывезе мігрантаў у Сірыю

регистрация на рейс Минск-Багдад открыта
 

Беларуская турыстычная фірма “Дрым Джоб” анансавала 28 лістапада вывазны рэйс для мігрантаў, якія жадаюць вярнуцца ў Сірыю і Ірак, паведамляе “Камерсантъ”.  Для кліентаў фірмы рэйс будзе бясплатным, іншым жадаючым вярнуцца ў Дамаск давядзецца заплаціць $400.

“Дрым Джоб” займаецца арганізацыяй тураў для сірыйцаў у Беларусь і дапамагае ім з атрыманнем віз. Ліст ад турфірмы на рускай і англійскай мовах перадалі кіраўніцтву лагістычнага цэнтра “Брузгі” на мяжы Беларусі. «Дрым Джоб» арганізуе рэйсы Минск-Дамаск и дадаткова – Дамаск-Багдад.

 

Паводле Міністэрства аховы здароўя

Галоўныя навіны за суботу (20 лістапада)За суткі ў Беларусі 1859 чалавек захварэлі на COVID-19, пайшлі на папраўку — 2590. Памерлі за мінулыя суткі 16 чалавек (суткамі раней — 15).

Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 638 402 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19. Ачунялі 622 075 пацыентаў, памерлі – 4932.

 

Былы прэм’ер Польшчы пазбаўлены пасведчання кіроўцы

Галоўныя навіны за суботу (20 лістапада)
Былы прэм’ер Польшчы Дональд Туск. Фото: Łukasz Ostalski /Reporter/Іnteria

Былы прэм’ер Польшчы, а зараз лідар найбуйнейшай апазіцыйнай партыі «Грамадзянская платформа» Дональд Туск страціў правы кіроўцы, паведамляе партал Interia.

«Каля 11 гадзіны ў вёсцы Вішнева паліцыя затрымала 64-гадовага кіроўцу аўтамабіля Skoda, які ў населеным пункце перавысіў хуткасць больш чым на 50 км/г. У яго забралі пасведчанне кіроўцы, быў выпісаны штраф», – паведаміла прэс-сакратар павятовай камендатуры паліцыі ў Млаве Анна Паўлоўска.

Афіцэр не пацвердзіла, што гэта быў Дональд Туск. Аднак іншыя крыніцы парталу Interia пацвердзілі, што гаворка ідзе менавіта пра былога прэмʼера Дональда Туска. Палітык атрымаў штраф у памеры 500 злотых (каля 110 еўра) і быў пазбаўлены пасведчання кіроўцы.

 

Галоўныя навіны за суботу (20 лістапада)
Валерый Гаркалін. Фота: РИА Новости/Сергей Кузнецов

У бальніцы на 68-м годзе жыцця памёр народны артыст Расіі Валерый Гаркалін, паведамляюць «Известия».

Апошнім часам ён знаходзіўся ў шпіталі з COVID-19, у акцёра выявілі поўнае паражэнне лёгкіх. Артыст знаходзіўся на ШВЛ і, не прыходзячы ў сябе, памёр раніцай, 20 лістапада.

Гаркаліна шпіталізавалі ў пачатку кастрычніка, са станоўчым тэстам на каронавірус і 25 % паразы лёгкіх. Але з кожным днём ягоны стан пагаршаўся. За пяць дзён паражэнне лёгкіх павялічылася да 75-85 %. Лекары ацанілі яго стан як крытычны, пасля чаго артыста перавялі ў рэанімацыю, падключылі да апарата ШВЛ і ўвялі ў медыкаментозную кому, падключылі да апарата ЭКМО.

Аднак пасля выхаду з комы стан артыста зноў пагоршыўся, пачаўся сэпсіс, трамбоз вен на нагах, праблемы з сэрцам і дыханнем. 8 лістапада артыста экстрана прааперавалі.

Гледачам Валерый Гаркалін вядомы па ролях у карцінах «Белыя адзенні», «Шырлі-Мырлі», «Папса», «Жулікі» і многіх іншых.

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»