Сяргей Філімонаў

Памёр Сяргей Філімонаў, вядомы вядучы тэлеперадачы “Відзьмо-невiдзьмо”, якая была культавай для многіх беларусаў у 90-я. Аб смерці Сяргея Філімонава паведамілі яго сябры ў сацсетках.

Сяргей скончыў гістарычны факультэт БДУ ў 1981 годзе. А ў 1992 годзе стаў аўтарам перадачы на БТ «Відзьмо-невідзьмо». Праграма была прысвечана навінкам кінематографа ў эпоху, калі ў людзей масава з’яўляліся першыя відэамагнітафоны. Крыху пазней у перадачу дадаліся сюжэты пра сусветны шоу-бізнес, рсповеды пра артыстаў і навінкі музыкі. Філімонаў быў настолькі каларытным вядоўцам, што яго тэлевізійная праграма стала адным з сімвалаў беларускага тэлебачання 90-х.

Ад 2012 года праграма выходзіла на іншым тэлеканале.

Як паведамляюць сябры Сяргея Філімонава, з-за загружанасці бальніц цела сваякам аддадуць толькі ў пятніцу. Дату і месца развітання і пахавання назавуць пазней.

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»