Галоўныя навіны за нядзелю (14 лістапада)

Мігранты павінны прыбраць смецце і прытрымлівацца масачнага рэжыму

Галоўныя навіны за нядзелю (14 лістапада)
Обстановка на польско-белорусской границе. Фото: Олег АДАМОВИЧ / BELARUS.KP.RU

Для мігрантаў каля “Брузгоў” беларускія ўлады арганізавалі лагер: намёт, у якім кармілі дзяцей, электрагенератар, кантэйнеры для смецця і біятуалеты.

Як паведамляе @sputnikby, мігрантаў папросяць прыбраць смецце, якое імі раскідана каля лагера. Нават была выказана ўмова, пры якой мігранты змогуць атрымаць у панядзелак прадукты: “Калі будзе тут чысціня і ў лесе”, – сказаў сенатар Лісковіч, які каардынуе работу лагера мігрантаў на граніцы.

А яшчэ мігрантаў папросяцьпрытрымлівацца масачнага рэжыму. Таму можна чакаць, што іх пачнуць забяспечваць і ахоўнымі маскамі.

Сірыйская авіякампанія пад пагрозай санкцый адмяніла ўсе рэйсы ў Беларусь

Сірыйская авіякампанія Cham Wings Airlines адмяніла ўсе рэйсы ў Беларусь. Інфармацыю аб гэтым прэс-служба кампаніі апублікавала ў Twitter.

“З-за крытычнай сітуацыі на мяжы Беларусі і Польшчы, большасць пасажыраў Cham Wings, якія ляцяць у Мінск, — сірыйцы, і цяжка вызначыць хто з іх ляціць у Беларусь у якасці канчатковага пункта прызначэння, а для імігрантаў рэйсы спыняюцца неадкладна”, – паведаміла авіякампанія.

Cham Wings Airlines пайшла на такі крок пад пагрозай заходніх санкцый. Раней прамыя палёты грамадзянскай авіяцыі ў Беларусь спыніў Ірак. Турэцкая авіякампанія Turkish Airlines паабяцала не перавозіць у Беларусь грамадзян Ірака, Сірыі і Емена.

Пасля 15 сутак арышту на волю не выйшлі журналістка і яе муж 

Галоўныя навіны за нядзелю (14 лістапада)
Аляксандр Лойка і Ірына Слаўнікава. Фота: Facebook

Журналістку Ірыну Слаўнікаву і яе мужа Аляксандра Лойку затрымалі 30 кастрычніка ў мінскім аэрапорце, калі яны вярталіся з адпачынку. Іх абоіх 1 лістапада суддзя Першамайскага раёна Максім Трусевіч асудзіў да 15 сутак арышту нібыта за захоўванне ў Facebook матэрыялаў, якія былі прызнаныя «экстрэмісцкімі».

Падчас працэсу Аляксандр распавёў, што іх з Ірынай затрымалі на пашпартным кантролі, закавалі ў кайданкі і нават не далі забраць багаж. Ён адзначыў, што Ірыну затрымлівалі больш жорстка, чым яго.

Да суда ён быў на Акрэсціна ў двухмеснай камеры, дзе агулам знаходзіцца 10 чалавек.

4 лістапада стала вядома, што жаночая камера, у якой утрымлівалася Ірына Слаўнікава, абвясціла групавую галадоўку праз нечалавечыя ўмовы ўтрымання зняволеных.

15 сутак скончыліся, але яны так і не выйшлі на волю.

Жазэп Барэль: “Нельга выкарыстоўваць людзей як зброю”

Галоўныя навіны за нядзелю (14 лістапада)
Жазэп Барэль. Фота: twitter.com

Міністр замежных спраў  Рэспублікі Беларусь Уладзімір Макей правёў тэлефонную размову з намеснікам Старшыні Еўрапейскай камісіі, Высокім прадстаўніком Еўрапейскага саюза па замежных справах і палітыцы бяспекі Жазэпам Барэлем, паведамляе прэс-служба МЗС.

У размове была абмеркавана складаная міграцыйная сітуацыя на мяжы Беларусі і ЕС. Уладзімір Макей давёў да суразмоўцы інфармацыю аб кроках Беларусі па скарачэнні патоку мігрантаў з краін Азіі, Афрыкі і Блізкага Усходу, аказанні гуманітарнай дапамогі бежанцам на мяжы, узаемадзеянні па гэтым пытанні з адпаведнымі міжнароднымі арганізацыямі сістэмы ААН. Пацверджана зацікаўленасць у хуткім урэгуляванні міграцыйнага крызісу.

Жазэп Барэль на сваёй старонцы ў Twitter так сама інфармаваў пра факт размовы з кіраўніком МЗС Беларусі наконт міграцыйнага крызісу.

“Цяперашняя сітуацыя непрымальная і павінна спыніцца. Нельга выкарыстоўваць людзей як зброю”, – падкрэсліў ён.

Людзі – некваліфікаваныя. У ЗША ўзялі на працу 29 тысяч робатаў

Машинное обучение и алгоритмы могут стать настоящей проблемой.

Па дадзеных Association for Advancing Automation, заводы і іншыя прамысловыя карыстачы “нанялі” 29000 робатаў коштам 1,48 мільярда даляраў, што на 37% больш, чым за той жа перыяд у мінулым годзе.

Гэта пабіла папярэдні пік, дасягнуты ў той самы перыяд у 2017 годзе, паведамляе CNN.

Шмат хто, спрабуючы вярнуць зваротна працаўнікоў, звольненых з-за пандэміі каранавіруса, разглядаў робатаў як альтэрнатыву чалавечай працоўнай сіле.

Кампаніі проста не могуць знайсці патрэбных людзей – вось чаму яны імкнуцца да аўтаматызацыі“, – распавёў прэзідэнт Association for Advancing Automation Джэф Бернстайн.

Варта адзначыць, што прамысловымі робатамі даўно закупляюцца аўтамабільныя кампаніі, аднак у 2020 годзе сукупныя продажы іншым відам бізнесу ўпершыню перавысілі аб’ём продажаў аўтамабільнаму сектару, і гэтая тэндэнцыя захавалася ў 2021 годзе. За першыя 10 месяцаў заказ на робатаў для аўтамабільных прадпрыемстваў вырас на 20% – да 12544 адзінак, у той час, як заказы неаўтамабільных кампаній павялічыліся на 53% – да 16355.

“Справа не ў тым, што аўтамабілебудаванне запавольваецца – яно расце. Але іншыя галіны – ад металургіі да вытворцаў прадуктаў харчавання – растуць яшчэ хутчэй”, – лічыць Бернстайн.

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»