Галоўныя навіны за суботу (13 лістапада)

Мюнхен хоча забраць мігрантаў з беларуска-польскай мяжы

Галоўныя навіны за суботу (13 лістапада)
Обстановка на польско-белорусской границе. Фото: Олег АДАМОВИЧ / BELARUS.KP.RU

У 2019 годзе Мюнхен аб’явіў сябе “бяспечным сховішчам” і імкнецца дапамагчы бежанцам на знешніх межах ЕС і ў Афганістане. Яшчэ ў канцы кастрычніка мэр нямецкага горада Верэна Дзітль звярнуўся да федэральнага ўрада з просьбай, каб ён заступіўся за пацярпелых людзей. Цяпер горад патрабуе ад вышэйстаячых ўладаў прамога накіравання ўцекачоў  ў Мюнхен.

Мэр заявіла: “Мы больш не можам глядзець, як гэтыя людзі застаюцца без перспектывы і ў нявызначанасці і вымушаныя паміраць ад голаду і хваробаў”.

На беларуска-польскай мяжы, у асноўным каля памежнага пераходу Брузгі-Кузніца,  цяпер знаходзіцца некалькі тысяч мігрантаў.

 

Ірак вырашыў рэпатрыяваць сваіх грамадзян з польска-беларускай мяжы

Галоўныя навіны за суботу (13 лістапада)
Самалёт Iraqi Airways у аэрапорце Багдаду. Фота: AP

Для рэпатрыяцыі грамадзян Іраку з беларуска-польскай мяжы Iraqi Airways атрымала дазвол на рэйсы ў Мінск. Да гэтага авіякампанія ў жніўні прыпыніла палёты ў Мінск, паведамляе Голас Амерыкі.

«Але мы атрымалі дазвол на выкананне палётаў у адзін бок паміж Мінскам і Багдадам для заблакіраваных» у Беларусі іракцаў, паведаміў афіцыйны прадстаўнік авіякампаніі Гусейн Джаліль.

Як мы ўжо паведамлялі, дыпламатычнае ведамства Іраку складае спісы грамадзян, якія апынуліся ў бязвыхадным становішчы на мяжы паміж Беларуссю і Польшчай і добраахвотна жадаюць з’ехаць на радзіму.

«Мы гатовы арганізаваць не адзін рэйс, каб тэрмінова адрэагаваць на [звароты] усіх, хто хоча вярнуцца дадому добраахвотна», – сказаў афіцыйны прадстаўнік іракскага Міністэрства замежных спраў Махамэд ас-Сагаф.

Супрацоўнікі пасольстваў Іраку з Масквы і Варшавы накіраваліся да мяжы, каб «праверыць бяспеку (умоў, у якіх знаходзяцца мігранты) і звязацца з мясцовымі ўладамі», запэўніў Сагаф. Так сама ён дадаў, што беларускія дыпламатычныя місіі ў Багдадзе і ў рэгіянальнай сталіцы Курдыстану Эрбіле, якія выдавалі іракцам турыстычныя візы, былі «часова закрытыя» на мінулым тыдні.

Забарону для грамадзян Сірыі, Іраку і Емену на пасадку на борт самалётаў, што вылятаюць у Беларусь, у пятніцу ўвяла і Турцыя.

 

Трагедыя з дэсантнікамі: загінулі падчас высадкі на палігон у Беларусі

Галоўныя навіны за суботу (13 лістапада)
Высадка дэсантнікаў на вучэннях. Фота: @modmilby

Як паведаміла Мінабароны РФ, два расійскія дэсантнікі загінулі ў пятніцу на вучэннях у Беларусі.

Ваеннаслужачыя служылі па кантракце, мелі высокую кваліфікацыю як інструктары парашутнай падрыхтоўкі. Здарэнне адбылося, калі падраздзяленні паветрана-дэсантных войскаў дэсантаваліся ў раёне Гродна. З-за раптоўнага моцнага парыву ветру ля зямлі парашуты дэсантнікаў сышліся, і купалы пагаслі. Адзін з вайскоўцаў паспрабаваў выратаваць абодвух і спыніць падзенне. Для гэтага дэсантнік выкарыстаў запасны парашут, аднак яму не хапіла вышыні.

У выніку жорсткага прызямлення вайскоўцы атрымалі траўмы. Пацярпелых хутка адвезлі ў мясцовую бальніцу, аднак нягледзячы на намаганні ўрачоў, ад атрыманых траўм яны памерлі.

Мінабароны РФ пакуль не апублікавала імёны загінуўшых дэсантнікаў. Вядома, што яны служылі па кантракце і мелі высокую кваліфікацыю інструктараў парашутнай падрыхтоўкі.

 

Пуцін пракаментаваў магчымасць перакрыцця газаправоду “Ямал-Еўропа” і анансаваў перамовы Лукашэнка і Меркель

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заявіў, што Аляксандр Лукашэнка і канцлер Германіі Ангела Меркель гатовы ісці на дыялог адно з адным.

Аб гэым ён паведаміў у інтэрв’ю журналісту Паўлу Зарубіну, у праграме “Масква. Крэмль. Пуцін”, паглядзець якое можна на сайце тэлеканала Vesti.ru.

У эфіры Пуцін даў сваю ацэнку падзеям на мяжы паміж Еўрасаюзам і Беларуссю. Ён выказаў надзею, што найбліжэйшым часам адбудзецца прамы кантакт беларускіх уладаў з лідэрамі ЕС, у тым ліку з канцлерам Германіі.

“Я так зразумеў з размоваў і з Аляксандрам Рыгоравічам Лукашэнкам, і з канцлерам Меркель, яны гатовыя адзін з адным пагаварыць”, – удакладніў прэзідэнт.

Да таго ж Уладзімір Пуцін пракаментаваў магчымасць перакрыцця газаправоду “Ямал-Еўропа”.

“Я, шчыра кажучы, пра гэта першы раз чую, бо я двойчы размаўляў з Аляксандрам Рыгоравічам за апошні час і ён мне ні разу пра гэта не сказаў, нават не намякнуў. Хаця нічога добрага ў гэтым няма. І я, вядома, з ім пагавару на гэтую тэму. Калі ён не ў сэрцах, а проста гэта сказаў. Але ж такая практыка ў нас ужо ёсць, але з Украінай. У 2008 годзе, дай Бог памяці, мы сутыкнуліся з гэтым крызісам, калі з-за бясконцых спрэчак па кошце газу і транзіту мы так з украінскімі нашымі сябрамі і не змаглі дамовіцца па асноўных параметрах гэтых кантрактаў. Усё дайшло да таго, што Ўкраіна заблакавала наш газ, які прызначаны для спажыўцоў у Еўропе. Проста, як гавораць спецыялісты, вентыль закруцілі, проста перакрылі расійскі газ у Еўропу. Такое ж было.

Тэарэтычна, вядома, Лукашэнка як прэзідэнт транзітнай краіны можа, напэўна, даць указанне па перакрыцці нашых паставак у Еўропу, хаця гэта будзе парушэннем нашага транзітнага кантракту. Я спадзяюся, што да гэтага не дойдзе. З іншага боку, супраць яго ўвесь час ужываюць санкцыі і пагражаюць ужываннем новых. Але гэта нанесла б вялікі ўрон энергетычнаму сектару Еўропы і не садзейнічала б развіццю нашых адносін з Беларуссю як з транзітнай краінай”, – адказаў Пуцін.

 

У Мазыры затрымалі музыку за падпіску на рэсурс “экстрэмісцкага фарміравання”

Галоўныя навіны за суботу (13 лістапада)
Вакаліст гурта «Ня Варта» Фёдар Чаранкоў

Пра тое, што затрымалі вакаліста гурта «Ня Варта» Фёдара Чаранкова, паведаміла жонка музыкі і праваабаронцы.

«Прычына затрымання – падпіска на інфармацыйны рэсурс прызнаны “экстрэмісцкім фарміраваннем” (артыкул 17.11 КаАП)», – распавяла жонка Фёдара Чаранкова. Дома ў музыкі правялі ператрус і забралі два камп’ютара.

Мужчына быў падпісаны на польскі спадарожнікавы тэлеканал на беларускай і рускай мовах. 27 ліпеня тэлеканал, яго сацсеткі, лагатып, інфармацыйную прадукцыю  суд прызнаў экстрэмісцкімі матэр’яламі. А ў лістападзе МУС прызнала канал “экстрэмісцкім фарміраваннем”.

 

Колькі беларусаў прайшлі поўны курс вакцынацыі супраць COVID-19?

Галоўныя навіны за суботу (13 лістапада)
Фото russian.rt.com

Паводле Міністэрства аховы здароўя, больш за 3 170 000 беларусаў атрымалі першую дозу вакцыны супраць COVID-19, а поўны курс вакцынацыі прайшлі больш за 2 467 000 беларусаў.

У Брэсцкай вобласці больш за 311,7 тыс. чалавек;
Віцебскай – больш за 260,4 тыс.;
Гомельскай вобласці больш за 444,1 тыс. чалавек;
Гродзенскай вобласці больш за 291 тыс. чалавек;
у Мінскай вобласці звыш 309,7 тыс. чалавек;
а Мінску – больш за 482 тыс. чалавек;
у Магілёўскай вобласці больш за 306,7 тыс. чалавек.

Таксама каля 61,6 тыс. супрацоўнікаў розных арганізацый і ведамстваў завяршылі курс вакцынацыі, дадае ведамства.

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»