Дмітры Яфіменка каля радзільні. Скрын з відэа.

Днямі ў маладзечанцаў Дзмітрыя і Святланы Яфіменка нарадзілася другая дачка. З радзільні муж забраў жонку з музыкай. Малады тата прывёз пад радзільню піяніна, каб павіншаваць жонку з нараджэннем дачкі и пад уласны акампанемент праспяваў Святлане песню, напісаную для яе восем год таму, падчас знаёмства. Дапамагалі Дзмітрыю у гэтым сябры-музыкі.

Ведаючы мяне, жонка, канешне, здагадвалася, што я ўчыню нешта падобнае. Першую дачку Данаю я таксама забіраў з музыкай. Адзінае, пра што прасіла Святлана, каб я не цягнуў шмат народу, бо яна ў мяне спакойная і не публічная, – расказаў малады тата журналістам “Рэгіянальнай газеты”.

У выніку ў дзень выпіскі на прычэпе пад радзільню прывезлі піяніна, далучыліся сябры Дзімы з іншымі музычнымі інструментамі.

Саксафаніст спецыяльна прыехаў з Мінска, а барабаншчык прыйшоў з працы падчас свайго абеду, пайграў, а пасля зноў пабег на працу.

Песню, якую праспяваў Дзмітры Святлане, была напісаная для яе восем год таму, калі маладыя людзі толькі пазнаёміліся.

– На кожную важную для нашай сям’і дату я спяваў гэтую песню і проста дадаваў новы куплет. На гэты раз праспяваў пра тое, што ў нас нарадзіліся дзве дачкі.

Па словах мужчыны, людзі, якія выпадкова аказаліся побач падчас выпіскі, рэагавалі вельмі пазітыўна. Шмат хто назіраў за ўсім праз вокны.

Я хваляваўся, што не дадуць у будынку жаночай кансультацыі разетку, каб падключыць апаратуру, але загадчыца сказала, што яны любяць такія мерапрыемствы, і дазволіла. А таксама мне далі крэсла, – расказаў Дзмітры.

Цяпер у сям’і гадуюцца дзве дачушкі – Даная, якой год і дзесяць месяцаў, і нованароджаная Дарына.

Відэа забяспечана героем публікацыі.

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»