Міністр абароны Польшчы Марыюш Блашчак. Фота: Андрэй Gralewski/Польскае Радыё

“З дакладаў камандзіраў Войска Польскага  і з таго, што мы можам даведацца з паведамленняў Памежнай службы, вынікае, што ўсе тыя, хто прарваіся праз мяжу, былі затрыманыя”, – распавёў аб сітуацыі на беларуска-польскім памежжы, ў Праграме Польскага Радыё міністр абароны Польшчы Марыюш Блашчак.

Міністр абароны дапоўніў, што калі два дні таму польскія памежнікі былі сканцэнтраваныя ў адну вялікую групу, побач з пагранпераходам Брузгі/Кузня, дзе мігранты спрабавалі перайсці ў Польшчу, то цяпер “мы маем справу з невялікімі групамі, хоць і шматлікімі, якія паралельна атакуюць мяжу”, – растлумачыў Марыюш Блашчак.

Хачу запэўніць, што на мяжы ўжо зараз 15 тысяч Салдат Войска Польскага, іх колькасць была павялічана. Зразумела, пры неабходнасці, можа быць павялічана яшчэ”, – дадаў міністр.

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»