Анатоль Шумчанка. Фота https://people.onliner.by

Былы лідар ліквідаванага па рашэнні суда РГА «Перспектыва» Анатоль Шумчанка зноў трапіў на бальнічны ложак.

«Я быў 11 дзён дома, – распавёў Анатоль. – Але засталіся сур’ёзныя праблемы з лёгкімі пасля кавіду, таму з мінулага панядзелка зноў у шпіталі на лячэнні. Цяпер у РНПЦ пульманалогіі. Тут ужо сапраўды па профілі.

Дзякуй усім за падтрымку! Не хаваю: мне вельмі цяжка. Як аказалася, паражэнне лёгкіх склала 50 працэнтаў. Плюс да ўсяго выявіліся іншыя сур’ёзныя ўскладненні.

Увогуле я ўжо па шпіталях бадзяюся 41 дзень, з іх амаль два тыдні ў рэанімацыі. Не думаю, што тут будзе хутка. Але я пастараюся выкараскацца. Цалкам выпаў з жыцця, аднак вельмі спадзяюся, што вярнуся!

Беражыце сябе і не хварэйце! Зрабіце прышчэпку абавязкова: у рэанімацыі ніводнага прышчэпленага не было, а 85-гадовы дзядуля, які быў са мной у бальніцы і атрымаў вакцыну, хутка вылечыўся, а я, 46-гадовы непрышчэплены, злёг надоўга….»

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»