Пра гэта палітвязень паведаміў у сваім лісце на волю.

Мяркуецца, што 10 лістапада будзе вынесены прысуд Сяргею Ціханоўскаму, Міколу Статкевічу, Ігару Лосіку, Уладзіміру Цыгановічу, Арцёму Сакаву і Дзмітрыю Папову.

Сяргей Ціханоўскі абураны тым, што ягоную адвакатку Наталлю Мацкевіч адхілілі ад справы.

«Выдаленне адваката якраз перад судовымі спрэчкамі парушае маё права на абарону, нават пазбаўляе мяне абароны, – напісаў Сяргей. – Бо, апроч гэтага, яшчэ і суд закрыты, і я не магу ні сведак запрасіць, ні доказы далучыць да справы. Наталля абараняла мяне з самага пачатку, больш за 500 дзён, і цяпер нават у фінале ёй не далі выступіць. Я ў шоку ад такой несправядлівасці!»

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»