Эканамічны суд Мінска прысудзіў «Белпошце» апошнюю частку сумы ад кампенсацыі, якую дзяржаўная арганізацыя запатрабавала ў канцы мінулага года спагнаць з газеты «Народная Воля» як «кампенсацыю» за непрададзеныя наклады. Агульная сума прэтэнзій была ацэнена (разам з няўстойкамі і інш.) больш чым у 108 000 рублёў.

«Народную Волю» адмовіліся друкаваць ў жніўні 2020 года спачатку ў Доме друку ў Мінску і беларускіх друкарнях, а потым і ў друкарнях Расіі. На працягу гэтага года прайшлі тры судовыя пасяджэнні, у якіх былі задаволеныя ўсе грашовыя патрабаванні «Белпошты» — у лютым Эканамічны суд Мінска абавязаў «Народную Волю» выплаціць 9576 рублёў 98 капеек, у сакавіку — 84665 рублёў 06 капеек, у кастрычніку — 14189 рублёў 61 капейку, а таксама панесеныя судовыя выдаткі на выплату дзяржаўнай пошліны ў памеры 725 рублёў.

«Народная Воля» ўваходзіць у спіс недзяржаўных друкаваных выданняў, якія з мінулага года не ўключаюцца «Белпоштай» у свой падпісны каталог.

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»