Памёр мастак Барыс Цітовіч, заснавальнік музея Першай сусветнай вайны

Мастака не стала ў сераду раніцай.

Пра гэта паведамілі сябры Барыса Барысавіча “Рэгіянальнай газеце”.

Памёр мастак Барыс Цітовіч, заснавальнік музея Першай сусветнай вайны
Барыс Цітовіч у музеі, які стварыў. Скрын з відэа А1

Барыс Цітовіч нарадзіўся 28 чэрвеня 1948 года. Працаваў ў станковай і кніжнай графіцы, жывапісе, іканаграфіі.

Лаўрэат прэміі «За духоўнае адраджэнне», кавалер ордэна Скарыны.

Музей заснаваны Барысам Цітовічам

Больш за сорак гадоў таму мастак Барыс Цітовіч так захапіўся гісторыяй роднай зямлі, што вырашыў заснаваць музей. Так узнік мемарыяльны комплекс памяці ахвяраў Першай сусветнай вайны ў Заброддзі, на Вілейшчыне.

Пра яго тэлекамунікацыйная кампанія А1 зняла відэа-занатоўку ў межах праекта “1000 музеяў”.

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»