ОАО "Крион" отгружает 200 т кислорода

Тэхнічны вадкі і газападобны кісларод, які адпавядае па паказчыках якасці медыцынскаму, будуць адгружаць ва ўстановы аховы здароўя з прадпрыемства «Гродна Азот»,  паведамляе выданне «Гродзенскі хімік». Такім чынам прадпрыемства забяспечыць патрэбы бальніц вобласці ў кіслародзе ва ўмовах барацьбы з COVID-19.

Таксама кісларод, адпаведны медыцынскаму, будуць пастаўляць са «СветлагорскХімвалакно» і «Нафтана». Пра гэта ў эфіры тэлеканала «Беларусь-1» паведаміў выконваючы абавязкі дырэктара ААТ «Крыён» Андрэй Міткалёў, паведамляе БЕЛТА.

Ён дадаў, што прадпрыемства «Крыён» — асноўная крыніца медыцынскага кіслароду ў Беларусі. На сённяшні дзень штосутачна прадпрыемства вырабляе каля 200 т. медыцынскага кіслароду і гэты аб’ём адгружаецца ўстановам аховы здароўя.  Магутнасці па выпрацоўцы кіслароду загружаны на 100%. Пастаянна выпрацоўвае кісларод і Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод.

Штодзённая статыстыка ад Мінздрава паказвае стабільна высокі паказчык распаўсюджвання COVID-19. Толькі за апошнія суткі афіцыйная колькасць выяўленых новых захворванняў – 1913, памерла 15 чалавек.

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»