Нікаля дэ Лакост запісаў развітальны зварот па-беларуску

Амбасадар Францыі ў Беларусі Нікаля дэ Лакост, які з’ехаў з Беларусі, запісаў пасланне беларускаму народу. Яно размешчана і на Youtube-канале пасольства Францыі.

У сваёй прамове амбасадар выказаў шкадаванне, што яму разам з жонкай прыйшлося пакінуць Беларусь, нагадаў, што Францыя не прызнала вынікаў прэзідэнцкіх выбараў 2020 года ў Беларусі і што ён асабіста не ўручаў свае даверчыя граматы.

“Мы правялі тут няпростыя, але незабыўныя дні. Было шмат прыгожых і каштоўных сустрэч і адкрыццяў. Мы ўбачылі шмат людзей  смелых і моцных духам. Мы з маёй жонкай адчулі хараство Беларусі і беларусаў. Вы назаўжды застанецеся ў нашых думках і ў нашых сэрцах. Ведайце – мы будзем на вашым баку. Зычым вам ніколі не губляць надзеі на лепшы час. Да пабачэння!” — гаворыць Нікаля дэ Лакост у сваім звароце.

Як мы паведамлялі, у МЗС Беларусі таксама пракаментавалі ад’езд амбасадара Францыі.

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»