Марфа Рабкова.

Паводле папярэдняй інфармацыі, суд над ёй можа пачацца ў снежні гэтага года.

Як стала вядома, днямі Марфе Рабковай дазволілі сустрэцца з мужам Вадзімам Жаромскім – спатканне, якое працягвалася гадзіну, праходзіла ў спецыяльных кабінках праз шкло з дапамогай тэлефонных трубак.

Паводле слоў Вадзіма, жонка вельмі схуднела, выглядае стомленай, а колер яе твару попельна-бледны. Пасля перанесенага COVID-19 у яе павялічыліся і баляць лімфавузлы, Марфе таксама да гэтага часу адмаўляюць у стаматалагічным лячэнні.

Нагадаем, што каардынатарка валанцёрскай праваабарончай службы была затрымана 17 верасня 2020 года. Марфе Рабковай паведамілі, што яна затрымана ў межах крымінальнай справы паводле ч.3 арт.293 КК (навучанне ці іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў масавых беспарадках альбо фінансаванне такой дзейнасці). Па гэтым артыкуле ёй і было прад’яўлена абвінавачанне.

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»