Малюнак Паўла Севярынца. Крыніца: Facebook / Вольга Севярынец

«Паша намаляваў Францішку партрэт дзядулі Кастуся Севярынца і даслаў ліст пра яго», — напісала ў Facebook Вольга Севярынец.

«…Мой тата, а твой дзед быў чалавекам светлым, таленавітым, дабрадушным і шчодрым. Нарадзіўся ён ва Унорыцы. Менавіта ён патлумачыў мне, што наша родная мова – беларуская, і што Беларусь мае быць незалежнай. Ён даглядаў мяне разам з бабай Таняй, маёй матуляй, карміў, апранаў, гадаваў і выхоўваў. Усіх нас, дзяцей, ён вадзіў на футбол, вазіў у грыбы – і, канечне, летам адпраўляў у любую Ўнорыцу. Калі ён прыходзіў дахаты, то званіў у званок будзёра і весела – “там-там-тарарам – тара-тара-тарам!”, і мы ўсе падхоплівалі: “вось і тата прыйшоў!”

Дзед Косця пісаў вельмі добрыя вершы, багата дапамагаў іншым, расказваў пра Беларусь, вучыў ставіцца да жыцця спакойна, добра гатаваў і складаў цэлыя кніжкі для дзяцей.

Словам, твой дзед Кастусь Севярынец быў цудоўным чалавекам. Ведай гэта. Вельмі шмат людзей кажуць пра яго добрыя словы і праводзілі яго на неба.

Дасылаю табе ягоны партрэт – і дзякую табе за малітву за дзеда Косцю!» — напісаў сыну Павел Севярынец.

 

Кастусь Севярынец памёр 1 кастрычніка з-за каранавіруса. Паўла, які адбывае тэрмін у шклоўскай калоніі, на пахаванне не адпусцілі.

Для свайго сына Францішка ён намаляваў партрэт дзеда.

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»