Днямі прайшла інфармацыя, што ў Лондане некалькі чалавек правялі акцыю салідарнасці са страйкамам «Беларуськалія». У «Народную Волю» патэлефанаваў адзін наш пастаянны чытач і пацікавіўся: ці існуе сёння такі страйкам у рэальнасці?

Каб высветліць сітуацыю, я звярнуўся да знаёмага былога актывіста страйкама «Беларуськалія» (прозвішча ён папрасіў не называць). Вось што ён сказаў:

– Сёння нават разважаць на гэтую тэму небяспечна, калі ты знаходзішся ў Беларусі. Асабліва пасля таго, як па краіне пракацілася хваля арыштаў рабочых.  Таму страйкам, можа, і існуе, але на ваша пытанне няхай лепш адкажа той, хто рыхтаваў інфармацыю з Лондана.

Вядома ж, да Лондана датэлефанавацца я не змог, як і высветліць аўтарства публікацыі.

Публікацыя – з № 79 газеты “Народная Воля”. Поўны выпуск газеты можна спампаваць па спасылцы.

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»