Натуральны адбор чыноўнікаў

Сёння Лукашэнка падпісаў Дэкрэт № 6, якім уносяцца змяненні ў Дэкрэт ад 15 снежня 2014 года №5 “Аб узмацненні патрабаванняў да кіруючых кадраў і работнікаў арганізацый”. З гэтага часу, пры прыёме на працу ў дзяржаўныя ўстановы, абавязкова будуць патрабаваць характарыстыкі з папярэдніх месцаў працы і запытваць інфармацыю аб адміністрацыйных правапарушэннях.

Дакумент, як сцвярджаецца, прыняты «ў мэтах павышэння кадравага патэнцыялу дзяржаўных органаў і арганізацый».

У характарыстыцы павінны быць указаныя прафесійныя, дзелавыя, маральныя якасці, звесткі аб тым, як выконваецца дысцыпліна, стаўленне да дзяржаўных і грамадскіх інстытутаў. Таксама будуць улічвацца звесткі з адзінага дзяржаўнага банку даных аб правапарушэннях.

Парушэнне прадугледжанага Дэкрэтам парадку прыёму на працу, выдача характарыстык, якія ўтрымліваюць загадзя няпэўную інфармацыю, а таксама парушэнне тэрмінаў іх выдачы выклікаюць прыцягненне да адказнасці, устаноўленай заканадаўствам.

Дэкрэт уступае ў сілу праз дзесяць дзён пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Поделиться ссылкой: