Галоўныя навіны за нядзелю

За год насельніцтва Мінска скарацілася болей чым на 10 тысяч чалавек

Минск
Фото https://www.google.by

З пачатку 2019 да 2020 года агульная колькасць мінчан вырасла на 7 237 чалавек — з  2 012 896 чалавек да 2 020 133 чалавек. Але напачатку 2021 года статыстыкі засведчылі, што ў сталіцы Беларусі жыве 2 009 786 чалавек, а гэта на 10 347 чалавек меней, чым летась, паведамляе Белстат.

Як дадае “Еўрарадыё”, колькасць насельніцтва Мінска знізілася ўпершыню з 1939 года за выняткам часоў Вялікай Айчыннай вайны. Але Белстат не каментуе гэтыя лічбы ў сваім аглядзе.

 

Сусветны дзень супраць смяротнага пакарання

Галоўныя навіны за нядзелю

10 кастрычніка – Міжнародны дзень супраць смяротнага пакарання. Сёння еўрапейскія дыпламаты ў Беларусі выказаліся за яго адмену.

Амбасадар Вялікай Брытаніі ў Беларусі Джаклін Пэркінз адзначыла, што «ні водная чалавечая сістэма правасуддзя не з’яўляецца бездакорнай».

«Здзяйсняюцца памылкі і асуджаюцца невінаватыя людзі. Гэта можа адбыцца дзе заўгодна, але ў краінах, дзе смяротнае пакаранне ўсё яшчэ ўжываецца, такія трагічныя памылкі немагчыма выправіць», – сказала яна, заклікаўшы «краіны, у якіх захоўваецца смяротнае пакаранне, увесці мараторый або, у ідэале, цалкам адмяніць смяротнае пакаранне».

Кіраўнік прадстаўніцтва Еўрасаюза ў Беларусі Дырк Шубэль выступіў са зваротам:

«Беларусь застаецца адзінай краінай у Еўропе, якая ўжывае смяротнае пакаранне. Улады заўсёды скупа паведамлялі аб пакараннях, аднак у апошні час гэта працэдура стала яшчэ больш сакрэтнай. Часта нават семʼям зняволеных не даюць даведацца, ці былі пакараныя іх асуджаныя на смерць сваякі, і калі так, то хто з іх жывы, а хто не. Да гэтага часу незразумела, ці быў пакараны ў жніўні ці верасні Віктар Скрундзік, асуджаны на смерць у сакавіку 2020 года, бо на гэта намякаюць толькі неадназначныя паведамленні дзяржаўнага тэлебачання. Сваякі іншага асуджанага да смяротнага пакарання, Віктара Паўлава, лічаць, што яго «хутчэй за ўсё» пакаралі смерцю да чэрвеня гэтага года, але афіцыйнага пацвярджэння яны не атрымалі.

Свет сфармуляваў з тузін моцных аргументаў супраць смяротнага пакарання, таму, побач з катаваннем і рабствам, яно павінна быць незваротна выдалена з сістэмы правасуддзя ўсіх грамадстваў, у тым ліку, вядома, беларускага».

Амбасадар Францыі ў Беларусі Нікаля дэ Лякост падкрэсліў, што «Францыя разглядае смяротнае пакаранне як жорсткае і бесчалавечнае стаўленне».

Амбасадар Швейцарыі Клод Альтэрмат так сама запісаў зварот, у якім адзначыў, што ягоная краіна «пацвярджае сваю цвёрдую прыхільнасць» падтрымліваць тэндэнцыю да адмены вышэйшай меры пакарання ва ўсім свеце.

 

Забеспячэнне справядлівага падыходу

Галоўныя навіны за нядзелю
Изображение носит иллюстративный характер

Міністр фінансаў Юрый Селіверстаў распавёў у эфіры АНТ пра падыход да  падатковых  ільготаў для тых, хто пражывае ў шматкватэрных дамах.

Па словах міністра, рашэнне прымалася для таго, каб «зацікавіць людзей не выязджаць з вёскі і жыць у сваім жылле».

– Напрыклад, жывуць на тэрыторыі раённага цэнтра два школьных настаўніка. Адзін з іх у шматкватэрным доме. Другі жыве ў прыватным доме і плаціць падатак за зямлю прапарцыйна таго участку, які займае яго домаўладанне. Можа, яно і не вельмі вялікае, але сотак 10, напэўна, займае. Плюс дом, які там на ім стаіць. Ён плаціць падатак за зямлю, плаціць падатак за нерухомасць, ды яшчэ яму трэба яго страхаваць ў абавязковым парадку. Калі ж ён паляпшае жыллёвыя ўмовы і побач недзе пераязджае ў шматкватэрны дом, то зразумела, што падатак на зямлю там будзе мінімальны, таму што прыкладна такі ж ўчастак, як гэта домаўладанне, займае дом шматпавярховы, ён расце ўверх, а не ў шырыню . І там не трэба плаціць падатак на нерухомасць, гэта льгота. Вось тут мы забяспечым разумны справядлівы падыход.

Варыянт адмяніць падатак на нерухомасць і для ўладальнікаў прыватных дамоў і такім чынам забяспечыць справядлівы падыход, адзначае чыноўнік, не разглядалася.

– Можна, вядома, пайсці іншым шляхам. Хай падатак на нерухомасць не плацяць і ў індывідуальных дамах, але як быць з бюджэтам? І ў свеце асноўныя даходы атрымліваюцца дзяржавай з маёмасці, якой валодаюць. Даражэй маёмасць – больш плаціш. Больш маёмасці – адпаведна, гэтак жа, – растлумачыў Селіверстаў.

Нагадаем, з 2022 года чыноўнікі плануюць спаганяць падатак за першую кватэру (зараз падатак плацяць за другую і наступныя). Збор маюць намер усталяваць на ўзроўні 0,1% ад разліковага кошту аднаго квадратнага метра жылля. У Мінфіне прагназуюць, што сярэдняя сума падатку ў Мінску будзе на ўзроўні 50 рублёў у год, у рэгіёнах – каля 25 рублёў. Гэта разлікі для стандартнай кватэры.

 

Стала вядома, што інкрымінуюць блогеру Эдуарду Пальчысу

Эдуард Пальчыс и Вікторыя Пальчыс
Фота https://novychas.by

Палітзняволенага блогера Эдуарда Пальчыса абвінавачваюць па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэксу, стала вядома «Радыё Свабодзе».

Пальчысу выставілі канчатковае абвінавачанне:

  • ч. 1 арт. 293 КК (арганізацыя масавых беспарадкаў);
  • ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак);
  • арт. 130 КК (распальванне сацыяльнай варожасці);
  • арт. 361 КК (заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь).

 

Саакашвілі мае патрэбу ў шпіталізацыі

Галоўныя навіны за нядзелю
Михаил Саакашвили
© AP Photo/Efrem Lukatsky

Зняволены ў турму абвясціўшы галадоўку экс-прэзідэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі мае патрэбу ў лячэнні ў бальніцы. “Стан яго здароўя пагаршаецца”, – паведамляе ТАСС са спасылкай на асабістага лекара былога грузінскага прэзідэнта.

Саакашвілі абвясціў галадоўку 1 кастрычніка. Пасля таго, як быў арыштаваны па завочнаму абвінавачванню ў злоўжыванні паўнамоцтвамі і ўтойванні доказаў у перыяд яго прэзідэнцтва.

Лекар Саакашвілі Нікалаз Кіпшідзэ заявіў, што абмяркоўваў стан здароўя экс-прэзідэнта Грузіі з лекарамі турмы пад Тбілісі, дзе той утрымліваецца ў цяперашні час.

«Я паўгадзіны з імі размаўляў пра тое, як перажыць гэтую ноч. Заўтра я яшчэ раз збіраюся яго наведаць. Нам, напэўна, прыйдзецца яго перавезці ў бальніцу», – паведаміў лекар грузінскаму тэлеканалу, згодна з паведамлення ТАСС.

«Яго стан пагоршыўся, ён цяжка перасоўваецца, яму цяжка размаўляць… з яго дазволу я паведамляю, што ў Саакашвілі захворванне крыві – талассемія. Гэта не смяротнае захворванне, але яму катэгарычна нельга галадаць», – прыводзіць словы лекара іншае расійскае інфармагенцтва, «РІА Навіны».

 

Галоўныя навіны за нядзелю
Ядзерны фізік Абдул Кадзіра Хан

Ад наступстваў Сovid-19 у Пакістане памёр ядзерны фізік Абдул Кадзіра Хан — чалавек, якога лічылі бацькам пакістанскай ядзернай праграмы. Супрацоўнікі заходніх спецслужб называлі яго адным з самых небяспечных людзей у свеце, паколькі ён перадаваў тэхналогіі па стварэнні атамнай бомбы Паўночнай Карэі, Ірану і Лівіі, паведамляе «Руская служба ВВС».

85-гадовы Абдул Кадыр Хан раней быў шпіталізаваны ў сувязі з каронавірусам, піша “Новы Час”.

Былы дырэктар ЦРУ Джордж Тэнет называў Хана «па меншай меры настолькі ж небяспечным», як Усама бін Ладэна — арганізатара нападаў на ЗША 11 верасня 2001 года і лідара тэрарыстычнай арганізацыі «Аль-Каіда», забароненай у Расіі і іншых краінах свету.
У 2004 годзе ён быў арыштаваны за нелегальнае прадастаўленне ядзерных тэхналогій Ірану, Лівіі і Паўночнай Карэі. У тэлевізійным звароце Хан тады заявіў, што «глыбока раскайваецца і прыносіць безумоўныя прабачэнні». Тагачасны прэзідэнт Пакістана Первез Мушараф памілаваў яго, але да 2009 года фізік знаходзіўся пад хатнім арыштам.

На Захадзе многія былі незадаволеныя празмерна мяккім абыходжаннем з Ханам, а на радзіме ён заставаўся сімвалам нацыянальнага гонару. «Ён дапамог нам атрымаць ядзерныя сродкі стрымлівання, якія выратавалі нашу краіну. Удзячны народ ніколі не забудзе яго заслуг», — заявіў прэзідэнт Пакістана Арыф Алві.

 

Поделиться ссылкой: