Ніка Ніканава

Фільм загінулай беларускай дакументалісткі Нікі Ніканавай «Пакаленне 328» стаў найлепшай студэнцкай кароткаметражнай працай на Вудстацкім кінафестывалі, піша “Радыё Свабода”.

Пра гэта паведаміў муж дакументалісткі Пятро Маркелаў у Facebook.

Ніка Ніканава вучылася ў ЗША на рэжысёра, фільм «Пакаленне 328» аб руху «Маці 328» яна здымала ў Беларусі.

«Маці 328» – рух, які дабіваецца змякчэння заканадаўства супраць наркотыкаў у Беларусі. Рух заснавалі маці і сваякі асуджаных паводле 328-га «наркатычнага» артыкулу Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь

Ніка Ніканава загінула 25 ліпеня 2019 году на рацэ на Алясцы. Ніка і Пятро, якія былі ў вясельным падарожжы, пераходзілі раку ўброд. Узровень вады ў рацэ падняўся ад дажджоў і дзяўчыну панесла вадой. Муж змог дастаць яе з вады крыху ніжэй па цячэнні, але ўжо нежывой.

Поделиться ссылкой: