У Вільнюсе адкрыліся першыя ў Літве прыватныя беларуская школа і дзіцячы садок, дзе дзеці могуць займацца на рускай і беларускай мовах.

За апошні год многія беларусы вымушаны былі з’ехаць за мяжу, каб не патрапіць пад рэпрэсіі, шмат хто з іх пераехаў у Літву.

Зараз стала вядома, што ў Вільнюсе адкрыліся прыватныя беларуская школа і дзіцячы садок. Набор навучэнцаў у школу толькі-толькі пачаўся, класы яшчэ не запоўнены. Зараз праводзяцца першыя пробныя заняткі, хаця выкладчыцкі састаў цалкам сфарміраваны. Практычна ўсе выкладчыкі – грамадзяне Беларусі.

Навучанне ў школе платнае – каля 5 тысяч еўра ў год, але кіраўніцтва ўстановы марыць знайсці фонды і стыпендыі, якія дапамаглі б зрабіць навучанне больш танным.

Поделиться ссылкой: