Галоўныя навіны за суботу

CNN не выканаў умову Лукашэнкі. Інтэрв’ю выйшла ў эфір скарочаным

Цалкам інтэрвʼю можна паглядзець на сайце CNN. У размове з карэспандэнтам CNN Аляксандр Лукашэнка заявіў, што можа стаць вечным прэзідэнтам.

Галоўныя навіны за суботу
Фота з акаўнта Matthew Chance / @mchancecnn

«Прэзідэнтам можа быць чалавек столькі, колькі ён захоча, і яго выбера народ. Але калі ён здаровы і можа кіраваць краінай. У нас няпростая сітуацыя. Таму тут павінен быць энергічны, здаровы чалавек, якога абярэ на род, і ён будзе жадаць быць прэзідэнтам. Вось гэтыя галоўныя ўмовы. Але я пра адно сказаў: павінен быць мір і спакой, каб не разбуралася тое, што я ствараў як першы прэзідэнт Беларусі. Калі вы нас будзеце атакаваць, увесь час нас бамбіць, пазбаўляць свайго слова, свайго аблічча і сваёй незалежнасці, я буду вечным прэзідэнтам. Я буду абараняць тое, што я стварыў разам з беларускім народам, нават цаной свайго жыцця», – сказаў Лукашэнка.

Лукашэнка заверыў Мэт’ю Чанса, карэспандэнта CNN, што ніякіх парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі няма.

“Мы ніколі ва ўпор не стралялі ні ў аднаго апазіцыянера і нават радыкала. Ніколі. А вы нядаўна, і на CNN паказвалі, як у Кангрэсе ЗША застрэлілі дзяўчыну, героя Злучаных Штатаў Амерыкі. Гэта што, не парушэнне правоў чалавека?

Атмасфера страху – хлусня. Мэтʼю, вы хлусіце. Вы ж па Мінску хадзілі? Без аховы, без службы бяспекі, вас ніхто не суправаджаў. І я ў вашых вачах сёння ня бачу ніякага страху. Дык чаго ж баяцца нашым людзям?”

Крыху было сказана і пра мігрантаў.

“Мі іх [мігрантаў на мяжы] просім: «Вярніцеся да маразоў у Беларусь, пабудзьце ў Беларусі». – «Не, нам паабяцалі літоўцы і палякі палітычнае, ці якое там, прыстанішча. Мы чакаем». Вось яны тры месяцы чакаюць рашэння гэтага пытання. Пры чым тут беларусы?

І пра адносіны з Расіяй.

“Калі трэба будзе, то Беларусь ператворыцца ў адзіную базу Беларусі і Расеі. Вайсковую базу. Для таго, каб супрацьстаяць вашай агрэсіі, калі раптам вы на гэта наважыцеся ці асобныя суседнія дзяржавы.”

 

Марыя Захарава выказалася пра затрыманага журналіста “Камсамольскай праўды ў Беларусі”

Журналіст “Камсамольскай праўды ў Беларусі” Генадзь Мажэйка знаходзіцца на Акрэсціна, пра гэта паведаміла яго маці.

Галоўныя навіны за суботу1 кастрычніка ў кватэры, дзе жыве журналіст, прайшоў ператрус. Маці Генадзя распавяла, што ў пастанове былі прапісаныя два артыкулы КК: “распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або розні” і “абраза прадстаўніка ўлады”.

Уначы з 1 на 2 кастрычніка маці Генадзя паведамілі, што яе сын затрыманы і знаходзіцца ў ізалятары на Акрэсціна.

Галоўны рэдактар ​​расейскай «Комсомольской правды» Уладзімір Сунгоркін заверыў: “Мы будзем абараняць нашага карэспандэнта і наш сайт, які зачынены ў Беларусі”.

Саюз журналістаў Расіі запатрабаваў каб Мажэйка быў вызвалены.

Афіцыйны ппрадстаўнік МЗС Расіі, Марыя Захарава паведаміла, што “пасольства Расіі ў Мінску знаходзіцца ў пастаянным кантакце з беларускім бокам па пытаннях функцыянавання ў Беларусі “Камсамольскай праўды”. Гаворка ідзе пра беларускае СМІ і грамадзян Беларусі. Пры гэтым працуе газета як філіял расейскага выдання. У сувязі з гэтым мы зыходзім з таго, што правы журналістаў будуць выконвацца ў адпаведнасці з агульнапрынятымі міжнароднымі нормамі “, – сказала дыпламат.

 

7 535 спробаў незаконнага перасячэння польска-беларускай мяжы

Польская Памежная служба зафіксавала ўчора 601 спробу нелегальнага перасячэння польска-беларускай мяжы. 34 чалавекі былі затрыманыя, паведаміла прэс-сакратар Памежнай службы Анна Міхальска(Anna Michalska):

Галоўныя навіны за суботу
Затрыманыя мігранты. Фота:
Straż Graniczna / @Straz_Graniczna

-Мы затрымалі 29 нелегальных мігрантаў: 23 грамадзян Іраку, трох грамадзян Ірану, двое грамадзян Анголы, аднаго – Конга. Астатнія спробы перасячэння мяжы былі прадухіленыя. Апрача таго, за дапамогу ў нелегальным перасячэнні мяжы былі затрыманыя пяць замежнікаў: двое грамадзян Украіны, двое – Сірыі і адзін – Малдовы. Гэта першыя ў бягучым месяцы, затрыманыя за гэта асобы. У мінулым месяцы мы затрымалі больш за 120 такіх асобаў.

За ўвесь верасень былі зафіксаваныя 7 тысяч 535 спробаў незаконнага перасячэння польска-беларускай мяжы. За ўвесь 2020 год – 120.

На польска-беларускім памежжы дзейнічае надзвычайнае становішча, якое было ўведзенае на пачатку верасня рашэннем прэзідэнта Польшчы па запыце Савета міністраў. Надоечы Сейм пагадзіўся на яго прадаўжэнне на 60 дзён. Надзвычайнае становішча ахоплівае 183 населеныя пункты ў Люблінскім і Падляшскім ваяводствах.

 

Ірак дапаможа вярнуцца дадому мігрантам

Галоўныя навіны за суботуІракскі ўрад плануе дапамагчы вярнуцца дадому суайчыннікам, якія знаходзяцца на беларуска-літоўскай мяжы, паведамляе NRT Digital Media.

Намеснік міністра федэральнага міністэрства па справах перамешчаных асоб і міграцыі Карым Нуры заявіў, што на мяжы Беларусі і Літвы цяпер знаходзяцца 275 іракскіх грамадзян. Сярод іх 14 сем’яў, размешчаных у 29 лагерах для ўцекачоў. Нуры дадаў, што яго ведамства пільна сочыць за ўмовамі ўтрымання ўцекачоў і дапаможа ў добраахвотнай рэпатрыяцыі.

 

Прагноз для Беларусі больш не стабільны

Прогноз курса рубля на неделю с 22 по 26 октябряМіжнароднае рэйтынгавае агенцтва Moody’s Investors Service змяніла прагноз Беларусі са “стабільнага” на “негатыўны”.

Пры гэтым доўгатэрміновы рэйтынг Беларусі застаўся на ўзроўні B3. Эксперты агенства лічаць, што што на працягу наступных 12-18 месяцаў рэфінансаванне знешняга доўгу будзе падтрымлівацца назапашанымі краінай рэзервамі і фінансавай падтрымкай з боку Расіі.

“Ключавымі фактарамі змены прагнозу на “негатыўны” з’яўляюцца павышаныя рызыкі рэфінансавання доўгу з улікам ўзмацнення жорсткасці эканамічных і фінансавых санкцый, якія абмяжоўваюць магчымасці фінансавання, а таксама абмежаваныя рэзервы Беларусі, што зніжае здольнасць супрацьстаяць далейшым зрушэнням ва ўмовах падвышанай палітычнай нестабільнасці”, – гаворыцца ў прэс-рэлізе.

 

Партыя Саакашвілі займае другое месца на мясцовых выбарах у Грузіі

Галоўныя навіны за суботу
Архіўнае фота. Міхаіл Саакашвілі / © AP Photo/Efrem Lukatsky

Грузінскія тэлекампаніі публікуюць першыя вынікі экзіт-полаў па выніках выбараў у органы мясцовага самакіравання (партыйныя рэйтынгі), перадае «Эхо Кавказа».

Заснаваны былым прэзідэнтам Грузіі Міхаілам Саакашвілі «Адзіны нацыянальны рух», як вынікае з рэйтынгаў, займае другое месца. Напярэдадні яго лідары заяўлялі, што перамогуць на выбарах і вызваляць з турмы Саакашвілі.

Сам Саакашвілі раніцай 1 кастрычніка вярнуўся ў Грузію, дзе ён асуджаны паводле некалькіх крымінальных справаў да турэмнага зняволення. Вечарам 1 кастрычніка Міхаіл Саакашвілі быў затрыманы і змешчаны ў турму.

Нагадаем, што Саакашвілі з’ехаў з Грузіі ў 2013 годзе, адразу пасля гэтага супраць яго распачалі чатыры крымінальныя справы. Ён у вышуку, яму вынеслі шэраг прысудаў. Ён абвінавачаны ў наступных справах:

      • у арганізацыі расправы над удзельнікамі мітынгу 7 лістапада 2007 году;
      • у супрацьпраўным уварванні ў будынак тэлеканалу «Імэды»;
      • незаконным прысваенні маёмасці бізнесоўца Бадры Патаркацышвілі;
      • у арганізацыі нападу на дэпутата Валерыя Гелашвілі ў 2005 годзе;
      • перашкодзе расследаванню забойства банкіра Сандра Гіргуліяні;
      • у растраце дзяржаўных сродкаў у 2009–2012 гадах.

Поделиться ссылкой: