Іван Наскевіч

Абарона кандыдацкай ступені былым старшынёй Следчага камітэта прайшла паспяхова. Такім чынам, Іван Наскевіч ужо некалькі месяцаў як мае на руках адпаведнае пасведчанне.

Нагадаем, што тэма кандыдацкай Наскевіча – «Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь як суб’ект рэалізацыі дзяржаўнай кадравай палітыкі: адміністрацыйна-прававыя аспекты», з аўтарэфератам працы можна азнаёміцца на сайце Вышэйшай атэстацыйнай камісіі.

Наскевіча прызначылі кіраўніком Следчага камітэта ў 2015-м, а адправілі ў адстаўку ў сакавіку гэтага года. Напрыканцы 2020 года яго імя ўнеслі ў так званы чорны спіс Еўрасаюза – як аднаго з тых, хто датычны да палітычных рэпрэсій і фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў.

Публікацыя – з № 75 газеты “Народная Воля”. Поўны выпуск газеты можна спампаваць па спасылцы.

Поделиться ссылкой: