Кастусь Севярынец. Фота: poembook.ru

У Віцебску ва ўзросце 69 гадоў памёр журналіст Кастусь Севярынец — бацька палітвязня Паўла Севярынца і пісьменніцы і настаўніцы Ганны Севярынец.

Пра смерць бацькі на сваёй старонкі ў Facebook паведаміла дачка Ганна.

Кастусь Севярынец быў не толькі журналістам, але і пісьменнікам: выдаў некалькі паэтычных кніжак для дзяцей, быў суаўтарам першай беларускай азбукі для iPod “Буквар: Родная азбука”.

Як мы раней паведамлялі, на пачатку верасня бацькі Паўла Севярынца захварэлі на каранавірус, апошнія дні Кастусь Севярынец знаходзіўся ў рэанімацыйным аддзяленні шпіталя.

Вольга, жонка палітвязня Паўла Севярынца, звярнулася да грамадскасці, арганізацый і дыпламатаў з просьбай “дапамагчы ўсімі магчымымі спосабамі”, каб яе мужа адпусцілі на пахаванне бацькі.

Пахаванне адбудзецца ў роднай вёсцы Кастуся Севярынца — Унорыцы, Гомельскай вобласці.

Поделиться ссылкой: