Туры на вакцынацыю ад беларускіх турфірмаў

Беларуская турфірма запусціла туры на вакцынацыю.

Падчас паездкі ва Украіну прапануюць прышчапіцца еўрапейскімі вакцынамі Pfizer або AstraZeneca і атрымаць сертыфікат.

Гэта двухкампанентныя вакцыны, а таму ў тур давядзецца з’ездзіць двойчы. Другі ўкол Pfizer робяць не раней як праз 21 дзень, AstraZeneca – праз 28 дзён.

За прышчэпку турфірма просіць 55 долараў, сам тур каштуе 85 еўра плюс 50 рублёў за турыстычную паслугу. Такім чынам, поўны курс вакцынацыі абыдзецца ў 293 долары.

Поделиться ссылкой: