Уз'яднанне Германіі. Фота: Facebook Пасольства Германіі ў Мінску

У 1990 годдзе, 3 кастрычніка адбылася галоўная падзея еўрапейскай пасляваеннай гісторыі — ўз’яднанне Германіі ў міры і згодзе з суседзямі і партнёрамі.

Звычайна з гэтай нагоды Пасольства Германіі ў Мінску запрашае гасцей на прыём, каб разам з імі адзначыць гэты асаблівы дзень. Але ў 2021 годзе, як і ў мінулым, асабістая сустрэча немагчыма праз пандэмію каранавіруса.

“Тым радасней будзе для нас, калі і ў гэты час Вы захаваеце сувязь з намі. Каб адзначыць Дзень Германскага адзінства, з 22 верасня па 6 кастрычніка мы прадстаўляем Вам серыю публікацый пра Германію на нашым сайце і на старонцы ў Facebook”, – адзначаюць у прэс-службе пасольства.

Далей вы можаце паглядзець шэраг матэрыялаў, якія паказваюць розныя бакі жыцця ў Германіі:

  • «Germany – Simply Inspiring» краіна для падарожжаў: https://t1p.de/lmxe
  • «Made in Germany» усё пра эканоміку Германіі і яе магчымасці:  https://t1p.de/ynvt
  • «Гэта таксама Германія» як у Германіі праводзяць вольны час: https://t1p.de/ey8u
  • «Партнёрства і шматбаковасць – знешняя палітыка Германіі» роля Германіі ў свеце: https://t1p.de/o2u6
  • Аркестр «Заходне-усходні дыван» пад кіраўніцтвам маэстра Даніэля Барэнбойма выконвае ўверцюру да балета «Тварэнні Праметэя» (op. 43) Людвіга ван Бетховенаhttps://t1p.de/yidh
  • Анімацыйны фільм ілюструе гісторыю падзелу і ўз’яднання Германіі: https://t1p.de/iah5.

2 кастрычніка, на старонке Пасольства Германіі ў Мінску, можна азнаёміцца з прамовай Федэральнага міністра замежных спраў Хайка Мааса, 3 кастрычніка Пасол Манфрэд Хутэрэр звернецца да гледачоў з відэапасланнем, а дрэздэнскі хор хлопчыкаў «Кройцхор» выканае дзяржаўны гімн Германіі.

Поделиться ссылкой: